Герб Шчучына
Герб Шчучына — адзін з сімвалаў горада Шчучын Шчучынскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 455. Мастак В. А. Ляхор.
Герб Шчучына | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі | |
Шчыт |
Барочны |
Заснаванне | 17 ліпеня 2006 |
Аўтар герба | Віктар Аляксандравіч Ляхар |
Мастак | Віктар Аляксандравіч Ляхар |
Гісторыя правіць
Гістарычны герб быў нададзены гораду каралём Рэчы Паспалітай Станіславам Аўгустам Панятоўскім 12 кастрычніка 1761 г., але выява таго герба не захавалася, вядома, што герб прадстаўляў сабою пячатку з манаграмай, якая складалася з першых літар імя і прозвішча яго тагачаснага ўладальніка мястэчка Ігната Сцыпіёна. Гэтая манаграма, упершыню прадстаўленая даследчыкам А. Цітовым, была пакладзена за аснову сучаснага герба.
Апісанне правіць
Сучасны герб уяўляе сабой барочны шчыт, у блакітным полі намалявана залатая карона, пад ёй — сярэбраная манаграма Сцыпіёнаў, якая складаецца з дзвюх лацінскіх літар «I» і «S».
Гл. таксама правіць
Літаратура правіць
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
Спасылкі правіць
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 455.