Гервяцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Гервя́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок[1] Гервяты.

Гервяцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Астравецкі раён
Уключае 57 населеных пунктаў[1]
Адміністрацыйны цэнтр Гервяты
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 2 159
Плошча 278,4[1]
Часавы пояс +2
Код аўтам. нумароў 4

Гісторыя

правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Астравецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Якентанскага сельсавета[2]. 27 сакавіка 1959 года ў склад сельсавета з Рындзюнскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Віктасіна, Гіры, Керплашына, Кністушкі, Мільцэі, Пелегрында і Петрыкі)[3]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года[4] ў складзе Смаргонскага раёна. 26 снежня 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Чэхскага сельсавета (13 населеных пунктаў: Вашкуны, Вялікія Яцыны, Гродзі, Зяленка, Кірэлі, Малыя Яцыны, Малюта, Палесціна, Польці, Сакалойці, Чэхі, Шацернікі і Швяйляны)[5]. 23 сакавіка 1964 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рымдзюнскага сельсавета. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Астравецкага раёна. 27 студзеня 1975 года да сельсавета далучана частка скасаванага Чэхскага сельсавета. У 2005 годзе скасаваны вёска Гібірда і хутар Слабодка. 26 лютага 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Астравецкага сельсавета з населенымі пунктамі Ажуройсці, Баяры, Вялікія Якентаны, Дайлідкі, Малыя Якентаны, Міжаны, Мілайшуны, Новыя Якентаны, Падпруддзе, Субялі, Свіршчына, Тракелі, Юзуліна[6].

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (44 населеныя пункты) — 1986 чалавек[7], з іх 64,9 % — беларусы, 22,5 % — літоўцы, 4,4 % — палякі, 3,9 % — рускія, 3,6 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (57 населеных пунктаў) — 2159 чалавек[9].

На 1 жніўня 2017 насельніцтва складала 2282 чалавекі[1].

Крыніцы

правіць
  1. а б в г ГЕРВЯТСКИЙ СЕЛЬСКИЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ. Афіцыйны сайт Астравецкага райвыканкама (руск.)
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  4. «Об укрупнении сельских районов Белорусской ССР» Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962. http://www.busel.org.
  5. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 9 (1009).
  6. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области Архівавана 4 сакавіка 2016.
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі

правіць