Герд Фальтынгс
Герд Фальтынгс (ням.: Gerd Faltings; нар. 28 ліпеня 1954, Гельзенкірхен-Бюрэ) — нямецкі матэматык, лаўрэат Філдсаўскай прэміі (1986), вядомы сваімі працамі ў галіне алгебраічнай геаметрыі.
Герд Фальтынгс | |
---|---|
ням.: Gerd Faltings | |
![]() | |
Дата нараджэння | 28 ліпеня 1954[1][2][…] (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | алгебраічная геаметрыя і тэорыя лікаў |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][4] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Ганс-Ёахім Настольд[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | hcm.uni-bonn.de/people/p… |
![]() |
З 1972 па 1978 гады вывучаў матэматыку і фізіку ў Вестфальскім універсітэце імя Вільгельма. У 1978 годзе атрымаў ступень Ph.D. па матэматыцы, а ў 1981 годзе прайшоў хабілітацыю (і тое, і другое — у тым жа Вестфальскім універсітэце імя Вільгельма). З 1982 па 1984 гады быў прафесарам Вупертальскага ўніверсітэта, затым — прафесарам Прынстанскага ўніверсітэта (1985—1994).
У 1986 годзе ва ўзросце 32 гадоў Герд Фальтынгс быў удастоены Філдсаўскага медаля за доказ гіпотэзы Мардэла. З 1995 года з’яўляецца членам савета дырэктараў Інстытута матэматыкі таварыства Макса Планка ў Боне. У 1996 годзе атрымаў прэмію імя Лейбніца Нямецкага навукова-даследчага таварыства — вышэйшую германскую ўзнагароду для навукоўцаў-даследчыкаў.
У 2015 годзе разам з Хенрыкам Іванецам быў удастоены прэміі Шаа за ўвядзенне і развіццё базавых інструментаў тэорыі лікаў, якія дазволілі ім і іншым вырашыць некаторыя задачы, што сталі класічнымі.
Член Леапальдзіны (1992), Рэйнска-Вестфальскай АН (1999) і Еўрапейскай акадэміі (2014), Берлінска-Брандэнбургскай АН, член-карэспандэнт Гётынгенскай АН (1991), замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (2016), Нацыянальнай акадэміі навук ЗША.
УзнагародыПравіць
- 1983 — Прэмія імя Дэні Хайнемана
- 1986 — Філдсаўская прэмія
- 1988 — Стыпендыя Гугенхайма
- 1996 — Прэмія імя Лейбніца
- 2008 — Прэмія Штаўта
- 2010 — Heinz Gumin Preis
- 2014 — Міжнародная прэмія караля Фейсала
- 2015 — Прэмія Шаа
- 2017 — Медаль Кантара
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118686003 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Gerd Faltings // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118686003 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Faltings_Gerd
- ↑ https://royalsociety.org/people/gerd-faltings-12864