Герма́навічы[1] (трансліт.: Hiermanavičy, руск.: Германовичи) — аграгарадок у Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці, на рацэ Дзісна. Уваходзіць у склад і з'яўляецца цэнтрам Германавіцкага сельсавета. Насельніцтва 645 чал. (2006). Знаходзіцца за 18 км на паўночны ўсход ад Шаркаўшчыны.

Аграгарадок
Германавічы
Германавічы. 19.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб'екты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2154
Аўтамабільны код
2
Германавічы на карце Беларусі ±
Германавічы (Беларусь)
Германавічы
Германавічы (Віцебская вобласць)
Германавічы

ГісторыяПравіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Германавічы (Ерманавічы) як сяло на мяжы Віленскага і Полацкага ваяводстваў датуецца 1563. Імаверна, мястэчка належала да маёнтку Сапегаў з цэнтрам у Іказні. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Германавічы ўвайшлі ў склад Браслаўскага павета Віленскага ваяводства.

 
Касцёл, пач. XX ст.

У 1739 Юзаф Станіслаў Сапега прадаў мястэчка Германавічы з фальваркам Шабалаўшчына інфлянцкаму пану Яну фон Экель Гілзену. 3 гэтага часу Германавічы — цэнтр асобнага маёнтка, які ахопліваў вёскі Атокі, Белы Двор, Марыямпаль, Перамены, Пузаны, Рэчкі, Юзафоў. У 1782 мястэчка перайшло ў валоданне Шырынаў: Ігнацій заснаваў тут касцёл, яго сын Юстын — капліцу.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Германавічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Дзісенскім павеце. Па скасаванні прыгоннага права ў 1861 мястэчка зрабілася цэнтрам воласці. У кан. XIX ст. у Германавічах працавалі вінакурны завод, млын, крама, карчма.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Германавічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяводства. У 1927 у палацы адкрылася школа.

У 1939 Германавічы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета Шаркоўшчынскага раёна. Статус паселішча змянілі да вёскі.

НасельніцтваПравіць

ІнфраструктураПравіць

У Германавічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, бібліятэка, дом культуры, пошта.

ЭканомікаПравіць

Цэнтр сельскагаспадарчага кааператыва «Германавічы».

Турыстычная інфармацыяПравіць

 
Капліца Святых апп. Пятра і Паўла

Дзейнічаюць Германавіцкі музей мастацтва і этнаграфіі імя Я. Драздовіча, школьны гістарычна-краязнаўчы музей.

Памятныя мясціныПравіць

Страчаная спадчынаПравіць

  • Капліца Святых апосталаў Пятра і Паўла (1826)

ГалерэяПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Вячаслаў Насевіч. Германавічы //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 519.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць