Германскі рэйх

Герма́нскі рэ́йх (ням.: Deutsches Reich) — афіцыйная назва нямецкай дзяржавы ў 1871—1945 гадах. Слова «рэйх» мае некалькі перакладаў, у прыватнасці, «дзяржава» і «імперыя».

У гістарыяграфіі гэты час прынята дзяліць на тры перыяды:

Назва Deutsches Reich была афіцыйна абвешчана 18 студзеня 1871 года ў Версалі Ота фон Бісмаркам і Вільгельмам I Гогенцолернам. Пасля далучэння Аўстрыі да Германіі 12—13 сакавіка 1938 года нароўні з афіцыйнай назвай «Германскі рэйх» сталі ўжываць «Вялікі германскі рэйх» ці «Вялікагерманскі рэйх»[1]. У адпаведнасці з распараджэннем начальніка Імперскай канцылярыі Ганса Генрыха Ламерса ад 26 чэрвеня 1943 года («Der Erlass RK 7669 E des Reichsministers und Chefs der Reichskanzlei»)[2] назва «Вялікі германскі рэйх» (ням.: Großdeutsches Reich) у афіцыйных дакументах стала абавязковай.

Германскі рэйх спыніў існаванне ў маі 1945 года, пасля паражэння ў Другой сусветнай вайне (арышту рэйхспрэзідэнта Карла Дзёніца і «фленсбургскага ўрада»).

Главы дзяржаўПравіць

Кіраўнік Гады жыцця Тытул Кіраваў з па Арол (гербавая эмблема)
Германская імперыя (1871–1918)
Вільгельм I 1797–1888 Кайзер
(Германскі імператар)
18 студзеня 1871 9 сакавіка 1888
Фрыдрых III 1831–1888 Кайзер 9 сакавіка 1888 15 чэрвеня 1888
Вільгельм II 1859–1941 Кайзер 15 чэрвеня 1888 18 лістапада 1918
Веймарская рэспубліка (1919–1933)
Фрыдрых Эберт 1871–1925 Рэйхспрэзідэнт 11 лютага 1919 28 лютага 1925
Паўль фон Гіндэнбург 1847–1934 Рэйхспрэзідэнт 12 мая 1925 2 жніўня 1934
Трэці Рэйх (1933–1945)
Адольф Гітлер 1889–1945 Фюрар і Рэйхсканцлер 2 жніўня 1934 30 красавіка 1945
Карл Дзёніц 1891–1980 Рэйхспрэзідэнт 30 красавіка 1945 23 мая 1945



Зноскі