Адкрыць галоўнае меню

ГісторыяПравіць

Саюз быў заснаваны 8 чэрвеня 1815 года на Венскім кангрэсе як пераемнік разбуранай у 1806 годзе Свяшчэннай Рымскай імперыі. Спачатку ў Германскі саюз уваходзілі 39 дзяржаў, але ў да часу роспуску 1866 годзе ў ім заставалася 32 краіны[1], якія традыцыйна для Германіі адрозніваюцца выключнай разнастайнасцю дзяржаўных формаў.

У саюз уваходзілі: адна імперыя (Аўстрыйская), пяць каралеўстваў (Прусія, Саксонія, Баварыя, Гановер, Вюртэмберг), герцагствы і княствы, а таксама чатыры гарады-рэспублікі (Франкфурт, Гамбург, Брэмен і Любек).

Як і ў ранейшыя часы, гэта германскае аб'яднанне мела ў сваім складзе тэрыторыі, якія знаходзіліся пад замежным суверэнітэтам — караля Англіі (каралеўства Гановер да 1837 года), караля Даніі (герцагствы Гольштэйн і Саксен-Лаўэнбург да 1864 года), караля Нідэрландаў (вялікае герцагства Люксембургскае да 1866 года).

Бясспрэчная ваенна-эканамічная перавага Аўстрыі і Прусіі давала ім відавочны палітычны прыярытэт перад іншымі членамі саюза, хоць фармальна ў ім абвяшчалася роўнасць усіх удзельнікаў. У той жа час шэраг земляў Аўстрыйскай імперыі (Венгрыя, Славенія, Далмацыя, Істрыя і інш.) і Прускага каралеўства (Усходняя і Заходняя Прусія, Познань) цалкам выключаліся з саюзнай юрысдыкцыі. Гэта акалічнасць лішні раз пацвярджала асаблівае становішча ў саюзе Аўстрыі і Прусіі. Прусія і Аўстрыя толькі тымі тэрыторыямі ўваходзілі ў Германскі саюз, якія ўжо былі часткамі Свяшчэннай рымскай імперыі. Тэрыторыя Германскага саюза ў 1839 годзе складала каля 630 100 кв.км з насельніцтвам 29,2 млн чалавек.

Пасля Аўстра-прускай вайны (17 чэрвеня — 26 ліпеня 1866) Германскі саюз 23 жніўня ў горадзе Аўгсбург распусціўся.

Арганізацыя саюзаПравіць

Германскі саюз быў канфедэратыўным утварэннем. Галоўным імкненнем малых дзяржаў, якія ўваходзілі ў саюз, было захаванне статус-кво ў Германіі. Кіруючым органам Германскага саюза быў Саюзны сейм. Ён складаўся з упаўнаважаных ад 34 германскіх дзяржаў (уключаючы Аўстрыю) і 4 вольных гарадоў і засядаў у Франкфурце-на-Майне. У поўным складзе (69 галасоў) пасяджэнні Саюзнага сейма праходзілі вельмі рэдка, галоўным чынам усе рашэнні прымаліся ў вузкім яго складзе (17 галасоў). Старшынства ў саюзе належала Аўстрыі, як найбуйнейшай па тэрыторыі і насельніцтве дзяржаве Германскага саюза.

Кожнае з дзяржаў, якія аб'ядналіся ў саюзе, валодала суверэнітэтам і ўласнай сістэмай кіравання. У адных захоўвалася самадзяржаўе, у іншых функцыянавалі падабенствы парламентаў (ландтагі), і толькі ў сямі былі прыняты канстытуцыі, які абмяжоўвалі ўладу манарха (Баварыя, Бадэн, Вюртэмберг, Гесэн-Дармштат, Насау, Браўншвайг і Саксен-Веймар).[2]

 
Германскі саюз перад пачаткам Аўстра-прускай вайны 1866 года
Гісторыя Германіі

Старажытнасць
Дагістарычная Германія
Старажытныя германцы
Вялікае перасяленне народаў
Сярэднявечча
Франкская дзяржава
Усходне-Франкскае каралеўства
Каралеўства Германія
  Свяшчэнная Рымская імперыя
Стварэнне адзінай дзяржавы
Рэйнскі саюз
  Германскі саюз

  Паўночнагерманскі саюз

Германскі рэйх
  Германская імперыя

  Веймарская рэспубліка
  Трэці рэйх

Германія пасля Другой сусветнай
  Зоны акупацыі: амер. + брыт. + сав. + франц.
Дэпартацыя немцаў
  ФРГ +   ГДР +   Зах. Берлін
Аб’яднанне Германіі 1990
  Сучасная Германія

Дваранства мела ўладу над сялянствам, збірала паншчыну, «крывавую дзесяціну» (падатак на забіты скот), праводзіўся феадальны суд. Абсалютызм заставаўся практычна некранутым.

Але капіталізм прабіваў сабе дарогу і ў гэтых неспрыяльных умовах. У Вюртэмбергу, Гесэне, Кобургу, было адменена прыгоннае права, паншчына была выцеснена больш прадукцыйнай працай наёмных парабкаў. Развівалася прамысловая вытворчасць, асабліва ў Рэйнскай вобласці (прус.). У 1834 годзе створаны Германскі мытны саюз.

Германскі саюз праіснаваў да 1866 года і быў ліквідаваны пасля паражэння Аўстрыі ў аўстра-прускай вайне (да 1866 годзе ў яго ўваходзілі 32 дзяржавы). Адзіным яго членам, які захаваў незалежнасць і не пацярпеў ніводнай змены рэжыму, з'яўляецца княства Ліхтэнштэйн[3].

Зноскі

  1. Германскі саюз у ВСЭ
  2. Каратини Р. 943.2 - De la Prusse au IIIe Reich. — A - La Prusse et l'Allemagne avant Bismarck. - b) Prise de conscience du sentiment national. - c) L'Europe de 1815. — B - L'Allemagne jusqu'à la guerre de 1914. - a) Bismarck. // Bordas Encyclopédie. 5a — Histoire universelle (2). De l’Antiquité à nos jours : l’Europe. — 1-е изд. — М.: Bordas-Éditeur, 1969. — С. 25—26. — 500 с. RERO R003578261 (фр.) 
  3. Ліхтэнштэйн быў у абарончым саюзе з Аўстрыйскай імперыяй, у далейшым захоўваючы цесныя сувязі з Аўстра-Венгрыяй. Іншая нейтральная дзяржава, Люксембург, была выключана з Германскага саюза, уласна, за нейтралітэт у аўстра-прускай вайне. У выпадку яго ўступлення ў вайну ён быў бы анексаваны Прусіяй ці ўвайшоў бы ў Паўночнагерманскі саюз. У выніку, Люксембург анексаваўся па чарзе Германскай імперыяй і Трэцім рэйхам у 1914 і 1939 гадах адпаведна.

ЛітаратураПравіць

  • Jürgen Müller: Deutscher Bund und deutsche Nation 1848—1866. Vandenhoeck & Ruprecht , Göttingen 2005, ISBN 3-525-36064-9
  • Jürgen Angelow: Der Deutsche Bund. Wiss. Buchgesellschaft, Darmstadt 2003, ISBN 3-534-15152-6

СпасылкіПравіць