Герман Бургавэ
Герман Бургавэ (нідэрл.: Herman Boerhaave; 31 снежня 1668, Ворхаўт, паблізу Лейдэна — 23 верасня 1738, Лейдэн) — нідэрландскі ўрач, батанік і хімік, замежны член Парыжскай АН (1731) і Лонданскага каралеўскага таварыства (1730).
Герман Бургавэ | |
---|---|
нідэрл.: Herman Boerhaave | |
![]() | |
Дата нараджэння | 31 снежня 1668[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 верасня 1738[1][2][…] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Maria Drolenvaux[d] |
Дзеці | Johanna Maria Boerhaave[d] |
Род дзейнасці | філосаф, батанік, урач, анатам, хімік, энтамолаг, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | медыцына |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Burchard de Volder[d] і невядома[7] |
Вядомыя вучні | Georg Gottlob Richter[d], Джон Прынгл[8], William Brownrigg[d][8], William Cadogan[d][8], Nathaniel Cotton[d][8], Thomas Dale[d][8], Frederik Winter[d][8], Alexander Monro[d][8], John Innes[d][8], Andrew St. Clair[d][8], John Rutherford[d][8], Johann Christoph Bohl[d][8], Matthias Ernst Boretius[d][8], Henry Pemberton[d][8], Augustus Johannes Hugo[d][8] і Johann Thomas Soemmerring[d][8] |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] |
Подпіс |
![]() |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Вучыўся ў Лейдэне, дзе абараніў дысертацыю на ступень доктара філасофіі (1690). У 1693 атрымаў ступень доктара медыцыны; з 1709 прафесара Лейдэнскага ўніверсітэта. Таленавіты ўрач і педагог, Бургавэ стварыў першую навуковую клініку. Сярод вучняў: ван Світэн, Ж. Ламетры і інш.
У сваіх медыцынскіх даследаваннях Бургавэ першым ужыў тэрмометр і лупу. Бургавэ спрабаваў ўзгадніць вынікі анатамічных і фізіялагічных даследаванняў з практычным вопытам, адводзячы першае месца клініцы. У выдадзеным каталогу Лейдэнскага батанічнага саду (1709) апісаў і класіфікаваў новыя віды раслін. Шырокім распаўсюджваннем карыстаўся падручнік «Асновы хіміі» (тт. 1-2, 1732), у якім Бургавэ сістэматызаваў хімічныя веды таго часу. Паказаў, што ртуць пры доўгім награванні (15 гадоў) і шматразовых перагонках (500 разоў) не змяняецца, лічыў хімію самастойнай навукай; быў праціўнікам алхіміі.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Herman Boerhaave — 2009.
- ↑ 3,0 3,1 Herman Boerhaave // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.boerhaavehuis.nl/
- ↑ Бургаве Герман // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ 6,0 6,1 6,2 Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 7 жніўня 2016.
- ↑ 8,00 8,01 8,02 8,03 8,04 8,05 8,06 8,07 8,08 8,09 8,10 8,11 8,12 8,13 8,14 Матэматычная генеалогія — 1997.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герман Бургавэ