Герман Мацвеевіч Бокун
Герман Мацвеевіч Бокун (27 жніўня 1922, в. Ясень, Уздзенскі раён — 8 сакавіка 1978) — беларускі савецкі трэнер па фехтаванні на шпагах. Майстар спорту СССР (1949), заслужаны трэнер БССР (1961), заслужаны трэнер СССР (1965), заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР (1971). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[2].
Герман Мацвеевіч Бокун | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | фехтаванне на шпагах |
Нарадзіўся |
27 жніўня 1922 в. Ясень, Уздзенскі раён |
Памёр |
8 сакавіка 1978 (55 гадоў) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры ў 1949 годзе. З 1950 г. у Беларускім савеце і Мінскім абласным савеце ФСТ «Дынама».
Прадстаўляў СССР на Алімпійскіх гульнях 1952 года ў Хельсінках. Прымаў удзел у асабістым першынстве, дзе ён дайшоў да другога раўнда і камандных спаборніцтвах, дзе выбыў у першым раўндзе[3].
З 1957 г. загадчык кафедры фехтавання і бокса Беларускага інстытута фізічнай культуры, з 1962 г. трэнер па фехтаванні Цэнтральнага савета саюза спартыўных таварыстваў і арганізацый БССР[2]. У 1964—1977 гг. намеснік старшыні Спартыўнага камітэта БССР. Сярод выхаванцаў А. Ніканчыкаў[2].
Зноскі
- ↑ Sports-Reference.com Праверана 20 студзеня 2016.
- ↑ а б в Бокун Герман Матвеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 69. — 737 с.
- ↑ German Bokun Olympic Results(недаступная спасылка). sports-reference.com. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2009. Праверана 25 верасня 2010.