Герман Міхайлавіч Пранішнікаў

Герман Міхайлавіч Пранішнікаў (26 мая 192527 лістапада 1993) — беларускі мастак

Герман Міхайлавіч Пранішнікаў
Дата нараджэння 26 мая 1925(1925-05-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лістапада 1993(1993-11-27) (68 гадоў)
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт, гістарычная карціна
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Вядомыя працы «Паядынак Перасвета з Чалубеем», партрэты Рагнеды, Еўфрасінні Полацкай, Аляксандра Неўскага
Уплыў на Міхаіл Пранішнікаў

Біяграфія

правіць

Завочна скончыў аддзяленне жывапісу і графікі Маскоўскага народнага універсітэта мастацтваў.

У Беларусі — з 1962 года. Жыў і працаваў у Светлагорску.

Ім створаны партрэты Джардана Бруна, Сакрата, Томаса Мора, Аляксандра Неўскага, Еўфрасінні Полацкай, Рагнеды. Амаль 15 гадоў працаваў над манументальным палатном «Паядынак Перасвета з Чалубеем».

Пры жыцці адбылося некалькі выставак мастака: у краязнаўчым музеі Светлагорска, у зале Гомельскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў, у мінскім Музеі Вялікай Айчыннай вайны, у Светлагорскай карціннай галерэі «Традыцыя».

Герман Пранішнікаў быў адным з асноўных ініцыятараў стварэння карціннай галерэі ў Светлагорску (1992), прымаў актыўны ўдзел у працы галерэі. У лістападзе 1993 года трагічна загінуў.

У чэрвені 1995 года рашэннем Светлагорскага выканкама карціннай галерэі «Традыцыя» было прысвоена яго імя[1].

Выстаўкі

правіць
  • 17.04.2012 — 17.05.2012, ДК Чыгуначнікаў, Гомель

Зноскі

  1. Выстаўка Г. М. Прянішнікава(недаступная спасылка)

Спасылкі

правіць