Герман Фёдаравіч Пучкоў

беларускі вучоны ў галіне судовай медыцыны

Герман Фёдаравіч Пучкоў (19362007) — беларускі вучоны ў галіне судовай медыцыны. Прафесар (1982), доктар медыцынскіх навук (1979). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1997)[1]. Малодшы брат - Аркадзь Фёдаравіч Пучкоў - галоўны патолагаанатам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, з 1988 года начальнік УАЗ «Гарадское клінічнае патолагаанатамічнае бюро» г. Мінска[2].

Герман Фёдаравіч Пучкоў
Дата нараджэння 3 студзеня 1936(1936-01-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 кастрычніка 2007(2007-10-16) (71 год)
Род дзейнасці урач, выкладчык, судовы медык
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар
Узнагароды
медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь Выдатнік аховы здароўя СССР

Біяграфія правіць

Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут[3]. З 1989 па 2002 год загадчык кафедры судовай медыцыны Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[1]. Старшыня Беларускага навукова-практычнага таварыства судовых медыкаў[1].

Імя Пучкова носіць проба Пучкова, якая выкарыстоўваецца судмедэкспертамі для вызначэння наяўнасці пнеўматоракса[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Чытаў поўны курс лекцый па судовай медыцыне для студэнтаў усіх факультэтаў. Вёў навукова-даследчую працу, аўтар аднаго вынаходніцтва і 9 рацыяналізатарскіх прапаноў, аўтар і суаўтар 4 манаграфій, 5 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў[4].

Падрыхтаваў аднаго доктара і чатырох кандыдатаў медыцынскіх навук[4].

Дысертацыі правіць

  • Пучков Г.Ф. Патологическая анатомия и патогенез вторичной асфиксии новорожденных : дис. канд. мед. наук. — Минск, 1966.
  • Пучков Г.Ф. Скоропостижная смерть детей раннего возраста (морфологическая характеристика и судебно-медицинская оценка поражений органов дыхания) : дис. докт. мед. наук. — М., 1976.

Зноскі

  1. а б в г Наставления по судебно–медицинскому вскрытию мёртвых тел / Шигеев В.Б. Шигеев С.В.Шигеев С.В. — 2014. С. 60
  2. Загад Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь 15.09.2017 № 1046 Архівавана 31 студзеня 2018.
  3. Герман Федорович Пучков(недаступная спасылка)
  4. а б Пучков Герман Федорович

Літаратура правіць

Спасылкі правіць