Герман Цітоў (спявак)
Ге́рман Ціто́ў, сапраўднае імя Дзмі́трый Сярге́евіч Карпі́нчык (нар. 20 мая 1985, г. Кобрын, Брэсцкая вобласць, БССР, СССР) — беларускі эстрадны спявак, кампазітар, тэле- і радыёвядучы.
Герман Цітоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 мая 1985 (39 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак, кампазітар, тэлевядучы, радыёвядучы |
Інструменты | вакал |
germantitov.by |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 20 мая 1985 год ў Кобрыне ў сям’і Сяргея і Таццяны Карпінчыкаў (у дзявоцтве Цітова). Вучыўся ў СШ № 2 і Дзіцячай школе мастацтваў г. Кобрына[1]. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў. Дыпламант II Усебеларускага фестывалю «Беларусь — мая песня», пераможца тэлепраекта «Зорны дыліжанс» (2005), фіналіст расійскага тэлепраекта «Сакрэт поспеху» (2007).
Псеўданім Герман узяў пасля сыходу з прадзюсарскага цэнтра «Спамаш», пазней дадалося Цітоў па дзявоцкім прозвішчы маці[2][3]. Прадзюсаваўся ў Уладзіміра Кубышкіна[2].
З чэрвеня 2009 года вядучы праграмы «Наша раніца» тэлеканала АНТ. У 2012 годзе скончыў Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Творчасць
правіцьАўтар песень Ганны Шаркуновай, Іскуі Абалян, Ларысы Грыбалёвай, Уладзіміра Ухцінскага[1], а таксама расійскіх спевакоў Філіпа Кіркорава, Мікалая Баскава, Лаліты, Валерыя Лявонцьева, Азізы, Вадзіма Казачэнкі, Аляксандра Буйнова, Аляксандра Малініна і яго дачкі Усцінні[4].
Сям’я
правіцьНе жанаты. Мае сястру Анастасію. Маці Таццяна доўгі час працавала таваразнаўцам у краме прамтавараў[5].
Зноскі
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт
- Афіцыйная старонка Герман Цітоў у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте»
- Герман Цітоў ў сацыяльнай сетцы «Instagram»