Герой Беларусі

Найвышэйшая ступень адрознення ў Беларусі

Геро́й Белару́сі — найвышэйшая ступень адрознення ў Рэспубліцы Беларусь.

Герой Беларусі
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Герой Беларусі
Краіна  Беларусь
Тып званне
Каму ўручаецца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне, асобы без грамадзянства
Падставы ўзнагароджання за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам, звязаныя з подзвігам, здзейсненым у імя свабоды, незалежнасці і працвітання Рэспублікі Беларусь
Дата заснавання 13 красавіка 1995 года
Статус уручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Першае 21 лістапада 1996 года
Колькасць 14 (2024)
Характарыстыкі
Матэрыял золата 585 пробы
Вага 19 грам
Памеры дыяметр — 33 мм
Чарговасць узнагарод
Старэйшая няма
Малодшая Ордэн Айчыны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заснавана Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь № 3726-XII ад 13 красавіка 1995 года[1]. На сённяшні дзень дадзеная Пастанова заменена Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года № 288-З[2]. Прысвойваецца указам Прэзідэнта за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам[2]. Медаль вырабляецца ў г. Гомель (завод «Ювелір», філіял гомельскага вытворчага аб’яднання «Крышталь»[3]).

Званне «Герой Беларусі» прысвойваецца толькі адзін раз. Асобам, удастоеным звання «Герой Беларусі», уручаецца знак асаблівай адзнакі — медаль Героя Беларусі[2]. Гэта адзіная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь, якая носіцца толькі цалкам: нашэнне асобна стужкі (на планцы) недапушчальнае.

Гісторыя правіць

Званне было ўведзена 13 красавіка 1995 г. як частка новай сістэмы дзяржаўных узнагарод незалежнай Беларусі[4]. Беларуская ўзнагародная сістэма стала лагічным працягам узнагароднай сістэмы СССР. Званне «Герой Беларусі» аналагічнае званню «Герой Савецкага Саюза». Асноўнае адрозненне заключаецца ў тым, што званне Героя Савецкага Саюза прысвойвалася ў асноўным за здзяйсненне подзвігу або выдатныя заслугі падчас баявых дзеянняў, тады як званне «Герой Беларусі» прысвойваецца ў тым ліку і за дасягненні ў эканамічнай, сацыяльнай і культурнай сферах[5][6]. Такім чынам, калі працягваць аналогію з узнагароднай сістэмай СССР, можна зрабіць выснову, што званне «Герой Беларусі» як бы аб’ядноўвае ў сабе званні «Герой Савецкага Саюза» і «Герой Сацыялістычнай Працы».

Упершыню званне было прысвоена (пасмяротна) у 1996 годзе падпалкоўніку авіяцыі Уладзіміру Карвату, які адвёў падаючы самалёт ад вёскі. На дадзены момант званне Героя Беларусі было нададзена 11 людзям[7].

Медаль правіць

 
Медаль 1996—1999 гадоў

Медаль уяўляе сабой 5-канцовую зорку з гладкімі шматграннымі прамянямі на знешнім баку, упісаную ў круг дыяметрам 33 міліметра. Адваротны бок медаля мае гладкую паверхню, пасярэдзіне знаходзіцца нумар медаля. Медаль пры дыпамозе вушка і кальца злучаецца з прамавугольнай калодкай. Уздоўж асновы калодкі ідуць проразі, унутраная яе частка абцягнутая муаравай стужкай чырвонага колеру з падоўжнай зялёнай палоскай з правага краю. Медаль і калодка вырабляюцца з золата 585-й пробы на гомельскім заводзе «Ювелір», іх вага складае 19 грам[8]. Раней, паводле ўказу прэзідэнта ад 15 студзеня 1996 г. № 26, і да ўказу ад 6 верасня 1999 г. № 516 пры вырабе медаля на ўнутраных тупых вуглах зоркі прадугледжвалася размяшчэнне ў радыяльных кірунках стралападобных ўставак з штучнага рубіну. Калодка была трапецыяпадобнай з пазалочанага срэбра.

Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджанне правіць

 
Марка 2008 года з выявай медаля

Згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, узнагароджанне дзяржаўнымі ўзнагародамі — адна з функцый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[9].

Больш падрабязна працэс прысваення звання і ўзнагароджання разгледжаны ў Законе Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года № 288-З «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».

Па закону, кожны калектыў работнікаў, а таксама дзяржаўныя органы ўсіх узроўняў і кіруючыя органы грамадскіх аб’яднанняў у Рэспубліцы Беларусь маюць права распачаць хадайніцтва аб прысваенні звання. На кожную асобу, што прадстаўляецца да ўзнагароджання, у калектыве работнікаў пасля папярэдняга абмеркавання кандыдатуры на сходзе складаецца ўзнагародны ліст, у якім выкладаюцца дадзеныя пра асобу кандыдата і яго заслугі. Дадзены ўзнагародны ліст спачатку падпісваецца кіраўніком арганізацыі, да якой належыць калектыў, а затым кіраўнікамі вышэйстаячых арганізацый.

Хадайніцтва аб узнагароджанні калектывы работнікаў накіроўваюць на ўзгадненне ў адпаведны мясцовы выканаўчы і распарадчы орган, затым адпаведна ў абласны або Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Узгодненыя хадайніцтвы накіроўваюцца па падпарадкаванасці ў адпаведныя міністэрствы, іншыя рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, кіруючыя органы грамадскіх аб’яднанняў, у якіх разглядаюцца калегіяльнымі органамі гэтых арганізацый.

Пасля разгляду хадайніцтва калегіяльнымі органамі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання альбо грамадскіх арганізацый хадайніцтва накіроўваецца ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пасля атрымання заключэння ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь прадстаўленне аб узнагароджанні уносіцца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь праз Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Прысваенне звання «Герой Беларусі» ажыццяўляецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Рашэнне аб прысваенні звання афармляецца шляхам прыняцця Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2].

Уручэнне медалі Героя Беларусі ажыццяўляецца, як правіла, Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь альбо, па яго даручэнні, іншымі службовымі асобамі, спіс якіх усталяваны ў артыкуле 65 Закона[2]. Уручэнне праводзіцца ва ўрачыстай абстаноўцы не пазней, чым праз два месяцы з дня падпісання ўказа[2].

Узнагароджанні правіць

Згодна з артыкулам 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года № 288-З «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь», званне можа быць прысвоена не толькі грамадзянам рэспублікі, але і замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства[2]. На сённяшні дзень званне было прысвоена толькі грамадзянам Беларусі. Грамадзянін Расіі, памерлы Герой Расійскай Федэрацыі Вадалажскі Васіль Аляксандравіч  (руск.), быў прыроўнены да Герояў Беларусі за заслугі перад Рэспублікай Беларусь. Званне «Герой Беларусі» яму не было прысвоена, але на членаў яго сям’і былі распаўсюджаныя льготы, устаноўленыя для членаў сем’яў Герояў Беларусі[10].

Спіс Герояў Беларусі правіць


п/п
Фота Прозвішча
Імя Па-бацьку
Прафесія альбо пасада
на момант узнагароджвання
Дата
ўзнагароджвання
Нумар Указа
Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
За што ўзнагароджаны Даты жыцця
1   Уладзімір Мікалаевіч Карват
(пасмяротна)
падпалкоўнік авіяцыі 1996-11-21 21 лістапада 1996 484[11] Загінуў пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палёту, адвёўшы падаючы самалёт ад населенага пункта[12] 28.11.195823.05.1996
2   Павел Лук’янавіч Марыеў генеральны дырэктар вытворчага аб’яднання «БелАЗ» 2001-06-29 29 чэрвеня 2001 360[13] За працу на прадпрыемстве «БелАЗ» (Жодзіна)[12] 16.06.1938
3   Аляксандр Іосіфавіч Дубко
(пасмяротна)
старшыня Гродзенскага аблвыканкама 2001-06-30 30 чэрвеня 2001 361[14] За ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі Гродзенскай вобласці[12] 14.01.193804.02.2001
4   Міхаіл Аляксандравіч Карчміт старшыня агракамбіната «Сноў» Нясвіжскага раёна 2001-06-30 30 чэрвеня 2001 362[15] За ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці, а таксама за працу ў Камісіі па рэгіянальнай палітыцы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[12] 01.02.194922.05.2004
5   Віталь Ільіч Крамко старшыня сельскагаспадарчага калектыўнага прадпрыемства «Кастрычнік» Гродзенскага раёна 2001-06-30 30 чэрвеня 2001 362[15] За працу ў калгасе «Прагрэс» і СВК «Кастрычнік-Гродна» Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці[12] 15.02.194103.04.2009
6   Міхаіл Сцяпанавіч Высоцкі генеральны дырэктар Навукова-інжынернага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белаўтатрактарабудаванне» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2006-03-01 1 сакавіка 2006 135[16] За ўклад у развіццё беларускага аўтамабілебудавання[12] 10.02.192825.02.2013
7   Пётр Пятровіч Пракаповіч кіраўнік Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь 2006-03-01 1 сакавіка 2006 135[16] За працу ў банкаўскай сістэме Рэспублікі Беларусь[12] 03.11.1942
8   Васіль Апанасавіч Равяка кіраўнік сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Прагрэс — Верцялішкі» 2006-03-01 1 сакавіка 2006 135[16] За працу ў СПК «Прагрэс — Верцялішкі» Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці[12] 15.07.1948
9   Міхаіл Андрэевіч Савіцкі кіраўнік дзяржаўнай установы культуры «Творчыя акадэмічныя майстэрні жывапісу, графікі і скульптуры» 2006-03-01 1 сакавіка 2006 135[16] За развіццё беларускага жывапісу[12] 18.02.192208.11.2010
10   Мітрапаліт Філарэт
(Кірыл Варфаламеевіч Вахрамееў)
Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 2006-03-01 1 сакавіка 2006 137[17] За выключны асабісты ўклад у духоўнае адраджэнне беларускага народа[12] 21.03.193512.01.2021
11   Дар’я Уладзіміраўна Домрачава спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па біятлоне 2014-02-17 17 лютага 2014 66[18] За высокае прафесійнае майстэрства і выключныя спартыўныя дасягненні 03.08.1986
12   Андрэй Уладзіміравіч Нічыпорчык
(пасмяротна)
камандзір вучэбна-баявога авіяцыйнага звяна вучэбна-баявой авіяцыйнай эскадрыллі 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл, маёр 2021-11-24 24 лістапада 2021 457[19] За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку 17.10.198719.05.2021
13   Мікіта Барысавіч Куканенка
(пасмяротна)
лётчык вучэбна-баявога авіяцыйнага звяна вучэбна-баявой авіяцыйнай эскадрыллі 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл, лейтэнант 2021-11-24 24 лістапада 2021 457[19] За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку 18.09.199819.05.2021
14   Марына Вітальеўна Васілеўская бортправадніца Белавія, першая ў гісторыі Беларусі жанчына-касманаўт 2024-04-09 9 красавіка 2024 142[20] За мужнасць, праяўленую пры ажыццяўленні касмічнага палёту, значны асабісты ўклад у асваенне космасу 14.09.1990

Прывілеі правіць

Першапачаткова, сацыяльныя льготы і прывілеі для асоб, якія атрымалі званне «Герой Беларусі», згодна з Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 1995 г. № 3727-XII, прыраўноўваліся да льгот Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сацыялістычнай Працы, а таксама поўных кавалераў Славы і Працоўнай славы[21]. Гэта было таксама напісана ў Палажэнні аб Героя Беларусі, зацверджаным у Законе Рэспублікі Беларусь ад 2 ліпеня 1997 № 49-З[22]. Гэтыя льготы апісаны ў Законе Рэспублікі Беларусь ад 21 лютага 1995 г. № 3599-XII[23].

На сённяшні дзень гэта пытанне рэгулюецца Законам Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года № 239-З «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян». Паводле гэтага закона, Героі Беларусі маюць права:

  • на бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі, якія выдаюцца па рэцэптах лекараў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў (Глава 2, артыкул 10);
  • на бясплатны выраб і рамонт зубных пратэзаў у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя па месцы жыхарства і права на бясплатнае забеспячэнне іншымі тэхнічнымі сродкамі рэабілітацыі ў адпаведнасці з Дзяржаўным рэестрам тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі (Глава 2, артыкул 11). Дадзены рэестр зацверджаны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2007 г. № 1772[24];
  • на атрыманне грашовай дапамогі на аздараўленне альбо, замест грашовай дапамогі, на пазачарговае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне або аздараўленне (Глава 2, артыкул 12). Грашовая дапамога, яе памеры і ўмовы яе атрымання рэгулююцца Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 студзеня 2008 № 146[25];
  • на бясплатны праезд на ўсіх відах гарадскога пасажырскага транспарту (акрамя таксі) незалежна ад месца жыхарства, а для пражываючых у сельскай мясцовасці — таксама на аўтамабільным транспарце агульнага карыстання рэгулярных міжгародніх зносін у межах адміністрацыйнага раёна па месцы жыхарства (Глава 3, артыкул 13);
  • на бясплатны праезд на чыгуначным, водным і аўтамабільным пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносін (акрамя таксі) (Глава 3, артыкул 14);
  • на бясплатны праезд (па талонах, якія выдаюцца адпаведнымі дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь) адзін раз у год (туды і назад) на ўнутраных лініях воднага, паветранага, аўтамабільнага пасажырскага транспарту агульнага карыстання рэгулярных міжгародніх зносін або ў пасажырскіх цягніках ці вагонах фарміравання Беларускай чыгункі ва ўнутрырэспубліканскім паведамленні (Глава 3, артыкул 15);
  • вызваленне ад платы і (або) карыстанне жылым памяшканнем у межах 20 квадратных метраў агульнай плошчы займаемага жылога памяшкання (Глава 4, артыкул 16);
  • вызваленне ад платы за камунальныя паслугі (гарачае і халоднае водазабеспячэнне, каналізацыя, газ, электрычная і цеплавая энергія, вываз і абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў, карыстанне ліфтамі) па ўстаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь тарыфах у межах зацверджаных нормаў спажывання, а для пражываючых у дамах без цэнтральнага ацяплення — ад платы за паліва, якое набываецца ў межах нормаў, устаноўленых для продажу насельніцтву Беларусі (Глава 4, артыкул 16);
  • на першачарговую аднаразовую бясплатную ўстаноўку кватэрнага тэлефона пры працягласці абаненцкай лініі не больш за 500 метраў (Глава 4, артыкул 17);
  • на бясплатнае карыстанне кватэрным тэлефонам (акрамя міжгародніх і міжнародных размоў) (Глава 4, артыкул 18);

Фінансаванне расходаў, звязаных з прадастаўленымі вышэй ільготамі, ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў, а таксама за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання[26].

Нашэнне правіць

Згодна з артыкулам 5 Закона № 288-З, медаль Героя Беларусі носіцца на левым баку грудзей над ордэнамі і медалямі. Медаль заўсёды носіцца цалкам, нашэнне толькі стужкі недапушчальнае: у такіх выпадках носіцца муляж медаля (з пазначэннем нумара і літарам «М» на адваротным баку). Згодна з артыкулам 69 таго ж Закона, пры наяўнасці ў асобы дзяржаўных узнагарод СССР, БССР, узнагароды СССР, БССР і замежных дзяржаў размяшчаюцца пасля медаля Героя Беларусі. Замест ордэнаў і медалёў Рэспублікі Беларусь узнагароджаныя могуць насіць сімвалы дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь, узоры і парадак нашэння якіх устанаўліваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[27].

У культуры правіць

Медаль Героя Беларусі была намаляваная на паштовай марцы, прысвечанай трохгоддзю смерці падпалкоўніка авіяцыі Уладзіміра Мікалаевіча Карвата. Па праекце архітэктара В. Валынца, на марцы наміналам 25 000 рублёў намаляваны медаль у левай частцы і фатаграфія падпалкоўніка Карвата на правай. Пад медалём белым колерам напісана: «Герой Беларусі, Уладзімір Мікалаевіч Карват, (28.11.1958-23.05.1996)». Марку было выдадзена 12 чэрвеня 1999 года тыражом 90 000 марак[28].

28 жніўня 2008 года Белпошта выпусціла серыю марак пад назвай «Дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублікі Беларусь» наміналам 1000 рублёў. На адной з іх на белым фоне намаляваны медаль «Герой Беларусі». Дызайнеры Іван Лукін і Алег Гайко. Памер 29,6 × 52 мм. Тыраж 35000 марак[29].

У снежні 2009 года тэлевізійны канал СТБ выпусціў фільм «Героі Беларусі. Фільм сёмы». У фільме распавядаецца аб Героях Беларусі, а таксама аб тэхналогіі і асаблівасці вытворчасці медалёў[30].

Заўвагі правіць

  1. Закон Республики Беларусь от 13 апреля 1995 года № 3726-XII «О государственных наградах Республики Беларусь» (руск.). Bankzakonov.com. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2012. Праверана 26 лютага 2010.
  2. а б в г д е ё Закон Республики Беларусь от 18 мая 2004 года № 288-З «О государственных наградах Республики Беларусь» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2011. Праверана 26 лютага 2010.
  3. Герои Беларуси. Фильм седьмой (руск.). Столичное телевидение (Минск). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2011. Праверана 26 лютага 2010.
  4. А.В. Тетерник Наградная система Республики Беларусь (1991—2004 гг.) (русский) // Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны. — Мінск: БДУ, 2008. — Т. 4. — С. 216—221. — ISBN 978-985-485-903-3. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  5. Василий Рогов. Просто ли в Беларуси получить государственную награду?(недаступная спасылка). websmi.by. Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2014. Праверана 3 ліпеня 2013.
  6. Руслан Горбачев. Что нужно сделать, чтобы заслужить в Беларуси орден? (руск.)(недаступная спасылка). gazetaby.com. Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2013. Праверана 3 ліпеня 2013.
  7. Государственные награды Республики Беларусь. Награждения(недаступная спасылка). belawards.narod.ru. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2012. Праверана 27 лістапада 2010.
  8. Знак асаблівай узнагароды - медаль Героя Беларусі. Прэс-служба прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 8 снежня 2011.
  9. Конституция Республики Беларусь 1994 года (с изменениями и дополнениями, принятыми на республиканских референдумах 24 ноября 1996 г. и 17 октября 2004 г.). — Минск: Амалфея, 2008. — 48с. ISBN 978-985-441-712-7. (руск.)
  10. Указ Президента Республики Беларусь от 15 июля 2002 г. № 377 «О распространении на членов семьи Героя Российской Федерации полковника Водолажского В. А. льгот, установленных для членов семей Героев Беларуси» (руск.). Bankzakonov.com. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2012. Праверана 26 лютага 2010.
  11. Указ Президента Республики Беларусь от 21 ноября 1996 года № 484. Bankzakonov.com. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2012. Праверана 26 лютага 2010.
  12. а б в г д е ё ж з і Герои Беларуси (руск.). Детский правовой сайт Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2012. Праверана 26 лютага 2010.
  13. Указ Президента Республики Беларусь от 29 июня 2001 года № 360 (недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2012. Праверана 26 лютага 2010.
  14. Указ Президента Республики Беларусь от 30 июня 2001 года № 361 (недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2012. Праверана 26 лютага 2010.
  15. а б Указ Президента Республики Беларусь от 30 июня 2001 года № 362 (недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2012. Праверана 15 лютага 2010.
  16. а б в г Указ Президента Республики Беларусь от 1 марта 2006 года № 135 (недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2012. Праверана 26 лютага 2010.
  17. Указ Президента Республики Беларусь от 1 марта 2006 года № 137 (недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2012. Праверана 26 лютага 2010.
  18. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 17 лютага 2014 г. № 66 «Аб прысваенні Д.У.Домрачэвай звання «Герой Беларусі»» (недаступная спасылка — гісторыя ). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Праверана 24 лістапада 2021.
  19. а б Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 24 лістапада 2021 г. № 457 «Аб узнагароджанні» . Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (24 лістапада 2021). Праверана 24 лістапада 2021.
  20. Указ Президента Республики Беларусь от 9 апреля 2024 года №142 "О присвоении М.В. Василевской звания "Герой Беларуси"
  21. Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 13 апреля 1995 г. №3727-XII "Об утверждении Положений о звании "Герой Беларуси", орденах и медалях Республики Беларусь" (руск.). Bankzakonov.com. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2012. Праверана 26 лютага 2010.
  22. Закон Республики Беларусь от 2 июля 1997 г. №49-З "Об утверждении Положений о звании "Герой Беларуси", орденах, медалях и почетных званиях Республики Беларусь" (руск.). Bankzakonov.com. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2012. Праверана 26 лютага 2010.
  23. Закон Республики Беларусь от 21 февраля 1995 года № 3599-XII "О статусе Героев Советского Союза, Героев Социалистического Труда, полных кавалеров орденов Славы, Трудовой Славы" (руск.)(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2012. Праверана 26 лютага 2010.
  24. Постановление Совета Министров Республики Беларусть от 11 декабря 2007 года № 1722 (руск.)(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2012. Праверана 26 лютага 2010.
  25. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 31 января 2008 года № 146 "Об утверждении Положения о порядке выплаты денежной помощи на оздоровление отдельным категориям граждан" (руск.)(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2012. Праверана 26 лютага 2010.
  26. Закон Республики Беларусь от 14 июня 2007 г. № 239-З "О государственных социальных льготах, правах и гарантиях для отдельных категорий граждан" (руск.)(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2012. Праверана 26 лютага 2010.
  27. Закон Республики Беларусь от 14 июня 2007 г. № 239-З "О государственных социальных льготах, правах и гарантиях для отдельных категорий граждан" (руск.)(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2012. Праверана 26 лютага 2010.
  28. Белпочта. Первый Герой Беларуси подполковник В. Н. Карват (руск.)
  29. Белпочта. Государственные награды Республики Беларусь. Информационный листок № 19 (305) 25 августа 2008 г. (руск.)
  30. Телеканал СТВ. «Герои Беларуси. Фильм седьмой» Архівавана 17 верасня 2013. (руск.)

Літаратура правіць

  • Исаева И.К. Награды Республики Беларусь. — Мн.: Беларусь, 2007. — 120 с.
  • Сымон Барыс Героі Беларусі // Беларускі гістарычны часопіс. — Мінск: Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускае таварыства «Веды», 2008. — № 4. — С. 54—55.

Спасылкі правіць