Герой Расійскай Федэрацыі

Геро́й Расі́йскай Федэра́цыі — вышэйшае ганаровае званне ў Расіі, знак асаблівай адзнакі. Прысвойваецца за здзяйсненне выключнага подзвігу.

Герой Расійскай Федэрацыі
Апісанне ўзнагароды
Краіна  Расія
Тып званне
Падставы ўзнагароджання за заслугі перад дзяржавай і народам, звязаныя са здзяйсненнем геройскага подзвігу
Дата заснавання 20 сакавіка 1992
Статус уручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Першае 11 красавіка 1992
Колькасць 1189
Чарговасць узнагарод
Малодшая Order of St. Andrew the Apostle the First-Called[d] і Hero of Labour of the Russian Federation[d]
Адпавядае Герой Савецкага Саюза
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Званне было заснаванае Законам Расійскай Федэрацыі «Аб усталяванні звання Герой Расійскай Федэрацыі і ўстанове знака спецыяльнай адзнакі — Медаля „Залатая Зорка“» ад 20 сакавіка 1992 года і ўведзена ў дзеянне ў той жа дзень паводле пастановы Вярхоўнага Савета Расійскай Федэрацыі. Званне Героя Расійскай Федэрацыі прысвойваецца Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі аднойчы. Другасныя ўзнагароджанні званнем Героя Расіі немагчымы.

Статыстычная інфармацыя правіць

Паводле наяўных звестак, агульная колькасць узнагароджаных (па стане на 25 кастрычніка 2015 года) складае 1018 чалавек, з іх 464 узнагароджаны пасмяротна. Спісы грамадзян, удастоеных звання Героя Расійскай Федэрацыі, і большасць Указаў аб прысваенні звання Героя афіцыйна не публікуюцца. Наяўныя звесткі разрозненыя і часам супярэлівыя.

Колькасць Герояў Расійскай Федэрацыі па гадах узнагароджання[1] правіць

  • 1992 год — 10 чалавек
  • 1993 год — 54 чалавекі
  • 1994 год — 39 чалавек
  • 1995 год — 146 чалавек
  • 1996 год — 128 чалавек
  • 1997 год — 49 чалавек
  • 1998 год — 43 чалавекі
  • 1999 год — 67 чалавек
  • 2000 год — 177 чалавек
  • 2001 год — 29 чалавек
  • 2002 год — 30 чалавек
  • 2003 год — 31 чалавек
  • 2004 год — 33 чалавекі
  • 2005 год — 22 чалавекі
  • 2006 год — 14 чалавек
  • 2007 год — 17 чалавек
  • 2008 год — 41 чалавек
  • 2009 год — 20 чалавек
  • 2010 год — 17 чалавек
  • 2011 год — 10 чалавек
  • 2012 год — 18 чалавек
  • 2013 год — 8 чалавек
  • 2014 год — 20 чалавек
  • 2015 год — 8 чалавек
  • 2016 год — 28 чалавек
  • 2017 год — 18 чалавек
  • 2018 год — 12 чалавек
  • 2019 год — 9 чалавек
  • 2020 год — 7 чалавек
  • 2021 год — 8 чалавек
  • 2022 год — 145 чалавек
  • 2023 год — 40 чалавек

Узнагароджаныя правіць

Заўвагі правіць

  1. Паводле адкрытых статыстычных дадзеных

Спасылкі правіць