Герт Вілдэрс
Герт Вілдэрс (нідэрл.: Geert Wilders) (нар. 6 верасня 1963, Венло) — нідэрландскі палітык. З'яўляецца дэпутатам парламента Нідэрландаў з 1998 года, першапачаткова ў якасці прадстаўніка «Народнай партыі за волю і дэмакратыю», а з 2006 «Партыі Свабоды», заснавальнікам і кіраўніком якой ён стаў. Шырокую вядомасць набыў дзякуючы сваёй цвёрдай антыісламскай рыторыкай. Напрыклад, ён заявіў аб тым, што «выгнаў бы прарока Мухамеда з краіны, калі бы ён жыў у наш час» [1].
Герт Вільдэрс нідэрл.: Geert Wilders | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
з 2006 | ||
Прэм’ер-міністр | Ян Петэр Балкенэндэ | |
Партыя | Партыя свабоды | |
Адукацыя | ||
Прафесія | Палітык, рэжысёр, пісьменнік | |
Дзейнасць | палітык, сцэнарыст, кінарэжысёр | |
Веравызнанне | атэізм | |
Нараджэнне | 6 верасня 1963 (57 гадоў)![]() | |
Жонка | Krisztina Wilders[d] | |
Сайт | geertwilders.nl | |
Палітычная кар’ераПравіць
У верасні 2004 года Вілдэрс пакінуў шэрагі ліберальнай «Народнай партыі за волю і дэмакратыю», членм якой ён быў з 1989 года і заснаваў уласную партыю — «Партыю Свабоды». Прычынай выхаду паслужыла нязгода Вілдэрса з пазіцыяй партыі па пытанні аб пачатку перамоў з Турцыяй аб уступе ў Еўрасаюз, а таксама мноства іншых пытанняў.
Палітычныя поглядыПравіць
Вілдэрс вядомы сваёй рэзкай крытыкай ісламу і прапановай забараніць іміграцыю мусульман у Галандыю. Па шматлікіх пытаннях яго погляды супадаюць з поглядамі іншага вядомага нідэрландскага палітыка Піма Фартайна. Вілдэрс зняў дакументальны кароткаметражны фільм «Фітна», які выклікаў шырокі міжнародны рэзананс.