Герт Фрэдрыксан
Герт Фрыдальф Фрэдрыксан (шведск.: Gert Fridolf Fredriksson; 21 лістапада 1919, Нючопінг, Швецыя - 5 ліпеня 2006, там жа) — шведскі спартсмен, вясляр на байдарцы, шасціразовы алімпійскі чэмпіён, выйграваў залатыя алімпійскія ўзнагароды на чатырох Алімпіядах запар.
Алімпійскія ўзнагароды | ||
---|---|---|
![]() | ||
Веславанне на байдарках і каноэ | ||
Золата | Лондан 1948 | Адзіночка 1 000 м |
Золата | Лондан 1948 | Адзіночка 10 000 м |
Золата | Хельсінкі 1952 | Адзіночка 1 000 м |
Золата | Мельбурн 1956 | Адзіночка 1 000 м |
Золата | Мельбурн 1956 | Адзіночка 10 000 м |
Золата | Рым 1960 | Двойка 1 000 м |
Срэбра | Хельсінкі 1952 | Адзіночка 10 000 м |
Бронза | Рым 1960 | Адзіночка 1 000 м |
Чэмпіянаты свету | ||
Золата | Лондан 1948 | Адзіночка 500 м |
Золата | Лондан 1948 | Эстафета 4x500 м |
Золата | Капенгаген 1950 | Адзіночка 1 000 м |
Золата | Капенгаген 1950 | Эстафета 4x500 м |
Золата | Макон 1954 | Адзіночка 500 м |
Золата | Макон 1954 | Адзіночка 1 000 м |
Золата | Макон 1954 | Эстафета 4x500 м |
Срэбра | Капенгаген 1950 | Адзіночка 10 000 м |
Срэбра | Прага 1958 | Адзіночка 500 м |
Бронза | Прага 1958 | Адзіночка 1 000 м |
Бронза | Прага 1958 | Эстафета 4x500 м |
З'яўляецца рэкардсменам Швецыі па колькасці алімпійскіх узнагарод, у тым ліку залатых. 7-разовы чэмпіён свету і 32-разовы чэмпіён Швецыі (усяго 71 медаль на чэмпіянатах Швецыі).
Дэбютаваў на Алімпійскіх гульнях у Лондане ў 1948 годзе ва ўзросце 28 гадоў і выйграў 2 залатыя медалі. На кожнай з сваіх 4 Алімпіяд Фрэдрыксан выйграваў па 2 узнагароды. Апошнія алімпійскія медалі (золата і бронза) Герт выйграў у 1960 годзе ў Рыме ва ўзросце 40 гадоў. 7 з 8 сваіх узнагарод Герт выйграў на аднамеснай байдарцы, і толькі 1 золата ў Рыме-1960 ён заваяваў у двойцы на дыстанцыі 1000 метраў разам са Свенам-Олавам Шэдэліусам.
Лепшы спартсмен Швецыі 1949 гады. У родным Нючопінгу Фрэдрыксан ўсталяваны помнік.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Герт Фрэдрыксан на Алімпійскіх гульнях Архівавана 6 кастрычніка 2014. (англ.)