Герхард Домак

Герхард Ёханэс Паўль Домак (Прэмія Паўля Эрліха і Людвіга Дармштатэра[de]; 30 кастрычніка 1895, Лагаў, Германская імперыя, — 24 красавіка 1964, Бургберг, ФРГ) — нямецкі патолаг і бактэрыёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне за 1939 год з фармулёўкай «за адкрыццё антыбактэрыйнага эфекту пронтазілу»[6].

Герхард Домак
ням.: Gerhard Domagk
Gerhard Domagk nobel.jpg
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1895(1895-10-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 красавіка 1964(1964-04-24)[4][1][…] (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці біяхімік, урач, выкладчык універсітэта, патолагаанатам, хімік
Навуковая сфера паталогія
Месца працы
Навуковая ступень прафесар
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Герхард Домагк нарадзіўся ў Лагове (Брандэнбург) у сям’і дырэктара школы. Да 14 гадоў ён хадзіў у школу горада Зомерфельд (цяпер Любско). Ва ўніверсітэце кіля ён навучаўся на медыцынскім кірунку, але з пачаткам вайны пайшоў служыць добраахвотнікам. У снежні 1914 года ён быў паранены і служыў да канца вайны ў якасці ваеннага медыка. Пасля вайны ён скончыў навучанне і працаваў у Грайфсвальдском універсітэце, дзе вывучаў інфекцыйныя захворванні, выкліканыя бактэрыямі. У 1925 годзе ён услед за сваім навуковым кіраўніком Вальтэрам Гросам перайшоў у Вестфальскі ўніверсітэт імя Вільгельма, дзе атрымаў прафесарскае званне. Таксама ён атрымаў пасаду ў лабараторыі Bayer ў Вуппертале. У тым жа годзе ён ажаніўся з Гертрудай Штрубе, у іх нарадзілася тры сыны і дачка.

Домагк быў прызначаны на пасаду дырэктара Інстытута паталогіі і бактэрыялогіі кампаніі Bayer, дзе працягнуў даследаванні Джозэфа Клярера і Фрытца Міцша, заснаваныя на працах Паўля Эрліха аб выкарыстанні фарбавальнікаў (асноўнага прадукту кампаніі IG Farben) у якасці хіміятэрапеўтычнага прэпарата. Ён выявіў, што сульфаніламід пронтазіл (en) з’яўляецца эфектыўным сродкам супраць стрэптакока; з дапамогай яго ён у тым ліку вылечыў сваю дачку, прадухіліўшы ампутацыю яе рукі.

У 1939 годзе Герхард Домагк атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне з фармулёўкай «за адкрыццё антыбактэрыйнага эфекту пронтазіла». Аднак улады трэцяга рэйха вымусілі яго адмовіцца ад прэміі, і гестапа змясціла яго пад арышт на тыдзень[7][8][9].

Сульфанаміды сталі рэвалюцыйным сродкам свайго часу, аднак пазней ім на замену прыйшоў пеніцылін, які валодаў большай эфектыўнасцю і менш выяўленымі пабочнымі эфектамі (сульфанаміды могуць служыць прычынай нырачнакаменнай хваробы і выклікаць змены ў касцяным мозгу). Даследаванні Домагка прывялі да распрацоўкі процітуберкулёзных лекаў тыясемікарбазіду і ізаніазіда, з дапамогай якіх удалося ўтаймаваць эпідэмію сухотаў, якая ахапіла Еўропу пасля Другой сусветнай вайны.

Пасля вайны, у 1947 годзе, Домагк усё ж атрымаў Нобелеўскую прэмію, але без грашовай часткі, паколькі тэрмін выплаты да таго часу мінуў.

Ён змяніў вобласць сваіх даследаванняў, заняўшыся вывучэннем туберкулёзу і ўжываннем хіміятэрапіі ў лячэнні анкалагічных захворванняў. Домагк памёр у мястэчку Бургберг каля Кенігсфельда ў 1964 годзе.

Зноскі

  1. а б Gerhard Domagk // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Gerhard Domagk // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Gerhard Domagk // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Домагк Герхард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Домагк Герхард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. The Nobel Prize in Physiology or Medicine 1939 (англ.). Nobel Foundation. Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2012. Праверана 12 кастрычніка 2009.(англ.) . Nobel Foundation. з першакрыніцы 28 лютага 2012. Праверана 12 кастрычніка 2009.
  7. Thomas Hager. The Saga of a Sulfa Drug Pioneer (англ.). The Demon Under the Microscope (2006) ISBN 1400082137. National Public Radio (23 декабря 2006). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2012. Праверана 13 кастрычніка 2009.(англ.) . The Demon Under the Microscope (2006) ISBN 1400082137. National Public Radio (23 декабря 2006). з першакрыніцы 28 лютага 2012. Праверана 13 кастрычніка 2009.
  8. Nobel Laureates Facts (англ.). Nobel Foundation. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2012. Праверана 13 кастрычніка 2009.(англ.) . Nobel Foundation. з першакрыніцы 3 лютага 2012. Праверана 13 кастрычніка 2009.
  9. {{{загаловак}}}. — 1950. — P. 167–179.

СпасылкіПравіць