Герцагства Прусія

Герцагства Прусія (ням.: Herzogtum Preußen, лац.: Ducatus Prussiae; польск.: Prusy Książęce; літ.: Prūsijos kunigaikštystė) — нямецкае герцагства, створанае ў 1525 годзе замест Нямецкага (Тэўтонскага) ордэна.

Гістарычная дзяржава
Герцагства Прусія
Герб Сцяг
Герб Сцяг
< 
 >
1525 — 1618

Сталіца Кёнігсберг
Мова(ы) нямецкая, польская, пруская
Афіцыйная мова нямецкая
Рэлігія Пратэстантызм (лютэранства)
Форма кіравання манархія
Герцаг
 • 1525—1568 Альбрэхт
 • 1568—1618 Альбрэхт Фрыдрых
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апошні, 37-ы вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Альбрэхт Брандэнбургскі (1490—1568), які заступіў на гэтую пасаду ў 1511 годзе, вырашыў пад уплывам ідэй Рэфармацыі Марціна Лютэра стаць свецкім кіраўніком і ператварыў Тэўтонскі Ордэн ў 1525 годзе ў герцагства Прусія. Альбрэхт падпісаў 8 красавіка 1525 года ў Кракаве мірны дагавор з Польскім каралеўствам і 10 красавіка 1525 года прынёс васальную прысягу каралю Польшчы як герцаг Прусіі (1525—1568). Пасля гэтага ён выехаў у прускай сталіцу Кёнігсберг і там 6 ліпеня 1525 года адным з першых нямецкіх князёў абвясціў сябе прыхільнікам Рэфармацыі Лютэра. Герцагства Прусія стала лютэранскім па веравызнанні.

У герцагстве Прусія ўсталявалася дынастыя Гогенцолернаў, да якой належаў Альбрэхт I. Яго пераемнік Альбрэхт II Фрыдрых (1568—1618) пакутаваў прыдуркаватасцю і таму Польшча ў 1577 годзе прызначыла уласных адміністратараў герцагства, якімі з 1603 года былі курфюрсты Брандэнбурга. Пасля смерці Альбрэхта II Фрыдрыха ў 1618 годзе курфюрсты Брандэнбурга, якія таксама належалі да дынастыі Гогенцолернаў, атрымалі ў спадчыну тытул прускіх герцагаў, аднак Прусія па-ранейшаму лічылася васалам Рэчы Паспалітай. Толькі ў 1657 годзе, скарыстаўшыся цяжкім становішчам Польшчы ў войнах са Швецыяй, Расіяй і украінскімі казакамі, Брандэнбург дамогся падпісання Веляўска-Быдгашчскага трактату з Польшчай, па якім герцагства Прусія станавілася незалежным і прымыкала да Брандэнбургу. У 1701 годзе з абвяшчэннем Каралеўства Прусія адбылося канчатковае аб'яднанне Прусіі і Брандэнбурга.

Спасылкі правіць