Герыт Беркхейдэ
Герыт Адрыянсзан Беркхейдэ (нідэрл.: Gerrit Adriaenszoon Berckheyde, 1638, Харлем — 10 чэрвеня 1698, там жа) — нідэрландскі мастак, адзін з «малых галандцаў» Залатога веку жывапісу.
Герыт Беркхейдэ | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 1638[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 чэрвеня 1698[3] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся Герыт Беркхейдэ ў 1638 годзе ў Харлеме, ахрышчаны 6 чэрвеня таго ж года. Яго брат Іаў быў старэйшы на 8 гадоў і таксама пісаў карціны. Нейкі час Герыт вучыўся ў яго.
У адрозненне ад брата Іава, які імкнуўся да жанравых матываў, Герыт аддаваў перавагу гарадскім пейзажам. Манера пісьма Герыта Беркхейдэ стрымана, асвятленне ў карцінах халоднае, перавага аддаецца шэрым, карычневым колерам, цёмным адценням.
Вядомыя напісаныя з рэалістычнай дакладнасцю яго карціны Амстэрдама, Харлема і Гаагі. Таксама браты выконвалі і замовы Карла I Людвіга. З 1660 года Герыт Беркхейдэ стаў членам Гільдыі Святога Лукі ў Харлеме.
Яго карціны знаходзяцца ў шматлікіх карцінных галерэях Еўропы.
Зноскі
- ↑ Gerrit Berckheyde — 1999.
- ↑ Gerrit Adriaensz Berckheyde // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Gerrit Adriaensz Berckheyde // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 25 лютага 2016.