Гета ў Целяханах
Гета ў Целяханах (ліпень—жнівень 1941) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў гарадскога пасёлка Целяханы Івацэвіцкага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.

Гісторыя
правіцьДа пачатку вайны яўрэі складалі амаль палову насельніцтва Целяхан, уключаючы яўрэяў-бежанцаў з Польшчы[1]. Паселішча было захоплена вермахтам 27 чэрвеня 1941 года. Акупацыя доўжылася да 10 ліпеня 1944 года[2][3]. З мясцовых габрэяў толькі нешматлікія (у асноўным, моладзь), паспелі сысці на ўсход.
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы арганізавалі ў мястэчку гета[4]. Раніцай 7 (6[5]) жніўня 1400[6] (1200[7]) яўрэяў расстралялі ва ўрочышчы Грэчышча (ля дарогі Целяханы—Выганашчы)[1][5][6]. Пазней яшчэ 500 чалавек расстраляны на вуліцы Янкі Купалы[6].
Усяго ў Целяханах былі забітыя каля 2000 (больш за 1200[5]) прадстаўнікоў нацыянальнасці[1].
Памяць
правіцьУ цяперашні час ахвярам генацыду яўрэяў у Целяханах устаноўлены два помнікі. У 2021 годзе, 17 чэрвеня, на месцы забойства 500 габрэяў быў усталяваны новы помнік на месцы старога.
Крыніцы
правіць- ↑ а б в М. Ринский. Из рода Пекеров Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Периоды оккупации населенных пунктов Беларуси . Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2013. Праверана 4 ліпеня 2015.
- ↑ «Памяць. Iвацэвіцкi раён» 1997.
- ↑ «Памяць. Iвацэвіцкi раён» 1997, с. 251.
- ↑ а б в Холокост на территории СССР 2011, с. 975.
- ↑ а б в Свидетельствуют палачи 2010, с. 147.
- ↑ «Памяць. Iвацэвіцкi раён» 1997, с. 255.
Літаратура
правіць- Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
- Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
- В.П. Касько, Г.К. Кисялёў, У.М. Макар i iнш. (рэдкал.), М.В. Банасевіч, В.П. Касько i iнш.(укладальнікi). «Памяць. Iвацэвіцкi раён». — Мн.: «БЕЛТА», 1997. — 496 с. — ISBN 985-6302-06-4.