Гетман Сагайдачны (фрэгат)
Гетман Сагайдачны — фрэгат праекта 11351 (Krivak-III class паводле класіфікацыі НАТА) шматметавы карабель Ваенна-марскіх сіл Украіны. Бартавы нумар U130. Названы ў гонар Пятра Сагайдачнага. Флагман ВМС Украіны.
«Гетман Сагайдачны» | |
---|---|
укр.: «Гетьман Сагайдачний» | |
Служба: | Украіна |
Вытворца | ССЗ «Заліў», г. Керч |
Спушчаны на ваду | 29 сакавіка 1992 года |
Уведзены ў эксплуатацыю | 2 красавіка 1993 года |
Статус | Затоплены 24 лютага 2022 года |
Асноўныя характарыстыкі | |
Водазмяшчэнне |
Звычайнае 3100 тон, поўнае — 3500 тон |
Даўжыня | 123 м |
Шырыня | 14,2 м |
Асадка | 4,7 м |
Браніраванне | Адсутнічае |
Рухавікі | Газатурбінная сілкавальная ўсталёўка |
Магутнасць | 56 000 к.с. (41 200 KВт) |
Рухавік | 2 |
Хуткасць ходу | 32 вузла (59,3 км/г) |
Далёкасць плавання | 900 міль пры 30 вузлах, 3500 міль пры 14 вузлах |
Аўтаномнасць плавання | аўтаномнасць па запасах правізіі — 30 сутак |
Экіпаж | 180 чалавек |
Узбраенне | |
Артылерыя | 1 × 1 — 100-мм АУАК-100 |
Зенітная артылерыя | 2 × 6 — 30-мм АУ АК-630М |
Ракетнае ўзбраенне | 1 × 2 — ПУ ЗІФ-122 ЗРК «Оса-МА2» (20 ЗУР) |
Супрацьлодачнае ўзбраенне | 2 × 12 — рэактыўныя бамбамёты РБУ-6000 (96 РГБ-60) |
Мінна-тарпеднае ўзбраенне | 2 × 4 — 533-мм ТАЯ, 22 мінныя загароды |
Авіяцыйная група | 1 верталёт Ка-27ПС |
Гісторыя карабля
правіцьКарабель быў закладзены 5 кастрычніка 1990 года як вартавы карабель «Кіраў» на элінгу СБЗ «Заліў» у Керчы, на замову марскіх частак памежных войскаў КДБ СССР. Гэта быў восьмы карабель гэтай серыі. Адрозненнем ад базавага праекта стала абсталяванне карабля прыладамі актыўнага супакойвання гайданкі. Спушчаны на ваду 29 сакавіка 1992 года. У чэрвені таго ж года ўрадам Украіны было прынята рашэнне аб перадачы карабля ВМС, фарміраванне якога толькі пачалося. Караблю было нададзенае імя «Гетман Сагайдачны» ў гонар гетмана Войска Запарожскага Пятра Конанавіча Канашэвіч-Сагайдачнага.
Уключаны ў баявы склад ВМС Украіны 2 красавіка 1993 года. 4 ліпеня 1993 г. на флагмане ВМС Украіны быў урачыста падняты ваенна-марскі сцяг. Сцяг камандзіру карабля капітану 3 рангу У. Катушэнку ўручыў першы камандуючы ВМС Украіны віцэ-адмірал Барыс Кожынаў.
У чэрвені 1994 года карабель здзейсніў афіцыйны візіт у Францыю, у 1995 годзе — дзелавы візіт у Абу-Дабі, на выставу зброі «Айдэкс-95». У тым жа годзе карабель наведаў порт Варна (Балгарыя) і Спец (Італія). У 1996 годзе зрабіў першы трансатлантычны паход на чале атраду караблёў ВМС Украіны ў ЗША ў порт Норфалк. Тады ж здзейснены дзелавыя візіты (двойчы) у порт Гібралтар (Вялікабрытанія) і Понта-Дэлгада (Азорскія астравы, Партугалія).
У 1996 годзе наведаў Поці, Стамбул і Варну. У чэрвені 1999 года з афіцыйным візітам у складзе атрада караблёў ВМС Украіны ў Ізраілі ў порце Хайфа.
У 2008 годзе карабель на працягу трох месяцаў браў удзел у антытэрарыстычнай аперацыі НАТА «Актыўныя намаганні» ў Міжземным моры.
З 22 жніўня да 21 снежня 2012 года знаходзіўся на планавым рэмонце на Севастопальскім марскім заводзе. Прадпрыемства ажыццявіла планавы докавы рамонт карабля, бягучы рэмонт ракетна-артылерыйскага ўзбраення, радыётэхнічнага ўзбраення, рамонт унутраных памяшканняў судна[1].
Згодна з дасягнутымі дамоўленасцямі ў рамках ваеннага партнёрства Украіны з НАТА было запланавана, што ў перыяд з верасня 2013 па студзень 2014 года ўкраінскія сілы і сродкі будуць прыцягвацца да выканання задачаў у складзе антыпірацкай аперацыі НАТА «Акіянскі шчыт»[2]. 3 студзеня 2014 года аперацыя была скончана, і ўжо 20 студзеня фрэгат далучыўся да аперацыі ЕС «Аталянта»[3].
Расійская інтэрвенцыя ва Украіне
правіцьНа прапанову экіпажу перайсці на бок Расіі 1 сакавіка 2014 года капітан Раман Пятніцкі адмовіўся выконваць загады расійскага камандавання, і ўвесь склад экіпажу застаўся верны прысязе Украіны. Але ў той жа час член камітэту Рады Федэрацыі РФ па міжнародных справах Ігар Марозаў у той жа дзень заявіў, што карабель перайшоў на бок Расіі і ўзняў Андрэеўскі сцяг[4]. Паведамленні былі адразу аспрэчаныя Міністэрствам абароны Украіны[5]. Пры праходжанні караблём праліва Басфор на ім былі ўзняты сцягі ВМС Украіны і дзяржаўны сцяг Украіны. Пад гэтымі ж сцягамі ён 5 сакавіка прыбыў у Адэсу[6].
14 сакавіка фрэгат выйшаў у Чорнае мора для патрулявання ўкраінскіх тэрытарыяльных водаў. 20 сакавіка ім былі выяўлены 4 ваенныя караблі Чарнаморскага флоту Расіі і 2 верталёты падтрымкі Мі-35. Рускія спрабавалі перасекчы марскую мяжу Украіны. Перамовы з парушальнікамі не прывялі да патрэбнага выніку, і рускія не змянілі курс. Тады фрэгату прыйшлося зблізіцца з караблямі ЧФ, у выніку чаго рускія адступілі ў нейтральныя воды[7].
21 сакавіка (паводле іншых звестак 20) фрэгат скончыў патруляванне і направіўся ў порт Адэсы[8].
Падчас уварвання Расіі ва Украіну фрэгат быў затоплены экіпажам у порце Мікалаева, каб пазбегнуць яго захопу расійскімі войскамі. Фота паўзатопленага карабля было апублікавана 3 сакавіка 2022 года[9].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ «Гетьман Сагайдачний» готовий до боротьби з піратами
- ↑ «Гетьман Сагайдачный» поможет НАТА в войне с пиратами Архівавана 4 сакавіка 2014.
- ↑ Фрегат «Гетман Сагайдачный» продолжает патрулирование Аденского залива
- ↑ Флагман ВМФ Украины «Гетман Сагайдачный» перешел на сторону России
- ↑ Минобороны Украины обвиняет российские СМИ в дезинформации
- ↑ Флагман «Гетьман Сагайдачний» прибув до одеського порту під Державним Прапором України
- ↑ Фрегат «Гетман Сагайдачный» заставил корабли РФ покинуть территориальные воды Украины
- ↑ Фрегат «Гетман Сагайдачный» вернулся в Одессу
- ↑ Бойко Иван. У Мікалаеве затапілі флагман украінскага флота «Гетман Сагайдачны» . УНИАН (3 сакавіка 2022 года). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2022. Праверана 4 сакавіка 2022.