Глеб Анатольевіч Іваноў
Глеб Анатольевіч Іваноў (нар. 2 мая 1963, Віцебск) — беларускі палітык.
Глеб Анатольевіч Іваноў | |
---|---|
Нараджэнне |
2 мая 1963 (57 гадоў) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (інжынер-механік), Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (юрыст). Працоўную дзейнасць пачаў інжынерам-тэхнолагам завода заточных станкоў у горадзе Віцебску. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў у органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, органах Дзяржаўнага камітэта фінансавых расследаванняў Рэспублікі Беларусь.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[1].
УзнагародыПравіць
Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].