Глеб Віталевіч Гурбан

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Глеб Гурбан)

Глеб Гурбан (нар. 15 мая 2001, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Мінск».

Футбол
Глеб Гурбан
Поўнае імя Глеб Віталевіч Гурбан
Нарадзіўся 15 мая 2001(2001-05-15)[1] (22 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 175 см[1]
Вага 71 кг[1]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Мінск
Нумар 15
Клубная кар’ера[* 1]
2018—2020 Беларусь Мінск 3 (0)
2020   Беларусь Смалявічы 4 (0)
2021 Беларусь Рух (Брэст) 0 (0)
2021   Беларусь Орша 14 (1)
2022— Беларусь Мінск 42 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2019 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 лістапада 2019

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец клуба «Мінск», з 2018 года пачаў выступаць за дубль, у кастрычніку і лістападзе 2018 года гуляў таксама ў Юніёрскай лізе УЕФА. У 2019 годзе пачаў зрэдку прыцягвацца і да асноўнай каманды. 14 верасня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць брэсцкага «Дынама» (0:3). У далейшым працягваў выступаць за дубль, часам з’яўляючыся ў аснове.

У ліпені 2020 года на правах арэнды далучыўся да «Смалявічаў»[2]. Стаў гуляць у стартавым складзе, аднак у жніўні атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў лістападзе. У снежні 2020 года пакінуў «Смалявічы»[3].

У сакавіку 2021 года стаў іграком брэсцкага «Руха»[4], аднак гуляў толькі за дубль. У ліпені 2021 года на правах арэнды далучыўся да «Оршы»[5], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2021 года вярнуўся з арэнды ў «Рух»[6].

У сакавіку 2022 года, пасля таго як «Рух» зняўся з Вышэйшай лігі, зноў стаў іграком «Мінска»[7]. Спачатку не меў трывалага месца ў аснове, а з лета стаў рэгулярна з’яўляцца ў стартавым складзе. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[8], аднак у студзені 2023 года падпісаў новае пагадненне з клубам[9]. Паводле вынікаў галасавання аматараў быў прызнаны найлепшым іграком каманды ў 2023 годзе. У снежні 2023 года пакінуў клуб[10], але ў студзені 2024 года падпісаў чарговае пагадненне з «Мінскам»[11].

Міжнародная кар’ера правіць

У кастрычніку 2019 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 дубль Мінск   16 0
2019 Д1 Мінск   1 0
2020 (1) Д1 Мінск   2 0
2020 (2) Д1 Смалявічы   4 0
2021 (1) Д1 Рух   0 0
2021 (2) Д2 Орша   14 1
2022 Д1 Мінск   17 0
2023 Д1 Мінск   25 1

Крыніцы правіць

  1. а б в г https://fcminsk.by/player/gleb-gurban/
  2. "Смолевичи" подписали Макушинского и Гурбана (руск.). football.by (16 ліпеня 2020). Праверана 7 лютага 2024.
  3. Футболисты покидают "Смолевичи" (руск.). football.by (8 снежня 2020). Праверана 7 лютага 2024.
  4. Защитники Глеб Гурбан и Максим Луцкий подписали контракты с Рухом (руск.)(недаступная спасылка). sportarena.by (16 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2021.
  5. "Рух" отдал Гурбана в аренду в "Оршу" (руск.). football.by (27 ліпеня 2021). Праверана 7 лютага 2024.
  6. 7 футболистов вернулись в «РУХ» из аренды! (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт брэсцкага «Руха» (3 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2021.
  7. Глеб Гурбан вновь будет играть за "Минск" (руск.). football.by (31 сакавіка 2022). Праверана 7 лютага 2024.
  8. Футбол. "Минск" объявил об уходе 16 футболистов. Среди них Хващинский и Шрамченко (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (1 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2022. Праверана 19 снежня 2022.
  9. Футбол. "Минск" продлил контракт с Глебом Гурбаном (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (12 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2023. Праверана 12 студзеня 2023.
  10. Лучший футболист "Минска" покинул клуб (руск.). football.by (30 снежня 2023). Праверана 7 лютага 2024.
  11. Глеб Гурбан остался в "Минске" (руск.). football.by (23 студзеня 2024). Праверана 7 лютага 2024.