Глеб Алегавіч Жалезнікаў
Глеб Жалезнікаў (нар. 31 ліпеня 1997, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Орша».
Поўнае імя | Глеб Алегавіч Жалезнікаў | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
31 ліпеня 1997[1] (27 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||
Рост | 169 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 63 кг[2] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Орша | |||||||||||||||||||||
Нумар | 21 | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец аршанскай ДЮСШ-2, займаўся таксама ў пастаўскай акадэміі ПМЦ. З 2014 года пачаў прыцягвацца да дубля бабруйскай «Белшыны», дзе замацаваўся на наступны год. У 2016 годзе стаў з’яўляцца і асноўнай камандзе бабруйчан. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 15 чэрвеня 2016 года ў матчы з мінскім «Дынама» (1:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў гуляць за дубль.
У пачатку 2017 года далучыўся да «Оршы», але не меў трывалага месца ў складзе. У жніўні 2017 года перайшоў у «Асіповічы», дзе адзначыўся 5 галамі, але не выратаваў каманду ад вылету ў Другую лігу. У сакавіку 2018 года падпісаў кантракт з пінскай «Хваляй»[3]. Гуляў у стартавым складзе каманды, аднак у ліпені 2018 года пакінуў клуб і неўзабаве вярнуўся ў «Оршу», дзе замацаваўся ў аснове.
Са студзеня 2022 года праходзіў прагляд у магілёўскім «Дняпры» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[4]. Неўзабаве «Дняпро» атрымаў месца ў Вышэйшай лізе. У сезоне 2022 рэгулярна з’яўляўся на полі ў складзе магіляўчан. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[5], аднак праз праблемы са здароўем не выхадзіў на поле ў сезоне 2023. У верасні 2023 года пакінуў «Дняпро»[6].
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2014 | дубль | Белшына | 1 | 0 | |
2015 | дубль | Белшына | 26 | 6 | |
2016 | Д1 | Белшына | 1 | 0 | |
2017 (1) | Д2 | Орша | 6 | 0 | |
2017 (2) | Д2 | Асіповічы | 12 | 5 | |
2018 (1) | Д2 | Хваля | 14 | 0 | |
2018 (2) | Д2 | Орша | 13 | 1 | |
2019 | Д2 | Орша | 25 | 0 | |
2020 | Д2 | Орша | 26 | 5 | |
2021 | Д2 | Орша | 32 | 9 | |
2022 | Д1 | Дняпро | 25 | 1 | |
2023 | Д2 | Дняпро | 0 | 0 |
Крыніцы
правіць- ↑ Gleb Zheleznikov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/gleb_zheleznikov/
- ↑ Глеб Железников стал игроком "Волны" (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (20 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2018.
- ↑ Железников стал игроком "Днепра" (руск.). football.by (7 лютага 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Два игрока продлили контракты с "Днепром" (руск.). football.by (12 студзеня 2023). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Железников покинул "Днепр" (руск.). football.by (6 верасня 2023). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ "Орша" подписала Железникова, Чернодаров продлил контракт (руск.). football.by (28 студзеня 2024). Праверана 29 студзеня 2024.