Глеб Паўлавіч Лабадзенка
Глеб Паўлавіч Лабадзенка (9 ліпеня 1986, Мінск) — беларускі паэт, журналіст.
Глеб Паўлавіч Лабадзенка | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 9 ліпеня 1986 (36 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, журналіст |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
БіяграфіяПравіць
У 2004 годзе скончыў Беларускі ліцэй імя Якуба Коласа. Выпускнік Беларускага калегіюму (аддзяленне філасофіі/літаратуры), Інстытута журналістыкі БДУ (2009). Працаваў у газетах «Комсомольская правда в Белоруссии» (2004—2008), «Звязда» (2009—2011).
Сябар Беларускай асацыяцыі журналістаў (2002), Саюза беларускіх пісьменнікаў (2006).
Сябар Беларускага ПЭН-цэнтра з 2008 (выключаны 2019)[1].
Прэміі і ўзнагародыПравіць
- Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу імя Наталлі Арсенневай (2003).
- Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу імя Франчэска Петраркі (2004).
- Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Дзень Зямлі-2002».
- Уладальнік гран-пры конкурсу «Дзень Зямлі-2004».
- Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2003, прэмія літаратурна-мастацкага часопіса «Дзеяслоў»).
- Тройчы лаўрэат прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў (2008 — другое месца, 2009 — першае месца, 2010 — трэцяе месца).
ТворчасцьПравіць
- кніга паэзіі «Pager-вершы» 2005
- Аўтар больш як 1100 публікацый у беларускай і замежнай прэсе.