Глеб Андрэевіч Рассадкін

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Глеб Рассадкін)

Глеб Рассадкін (нар. 5 красавіка 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік.

Футбол
Глеб Рассадкін
Поўнае імя Глеб Андрэевіч Рассадкін
Нарадзіўся 5 красавіка 1995(1995-04-05)[1][2][…] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 179 см
Вага 74 кг[3]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2017 Беларусь Дынама (Мінск) 56 (5)
2017—2018 Украіна Зорка (Крапыўныцкы) 15 (1)
2018   Беларусь Нёман (Гродна) 13 (1)
2019—2020 Беларусь Нёман (Гродна) 33 (4)
2021—2022 Беларусь Віцебск 38 (3)
2022 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 14 (1)
2023 Беларусь Смаргонь 19 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2011 Беларусь Беларусь (да 17) 9 (5)
2012—2013 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (1)
2012—2016 Беларусь Беларусь (да 21) 17 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 сакавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 2 чэрвеня 2016

Клубная кар’ера правіць

«Дынама» правіць

Выхаванец мінскага «Дынама», з 2011 выступаў за дубль. У асноўнай камандзе дэбютаваў 12 мая 2012 года ў матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ», на 84-й хвіліне замяніўшы Ёвана Дам’янавіча. Першы гол за «Дынама» забіў 26 верасня 2012 года ў матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі ў браму пінскай «Хвалі».

У сезоне 2013 у асноўным выступаў за дубль, зрэдку з’яўляючыся ў асноўнай камандзе. 4 ліпеня 2013 года забіў свой першы гол у еўракубках (у браму літоўскай «Круоі» ў першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы).

Сезон 2014 распачынаў за дубль, а ўлетку стаў нярэдка прыцягвацца да матчаў асновы, часам з’яўляўся і ў стартавым складзе. 10 кастрычніка 2014 года забіў свой першы гол у чэмпіянаце, які дазволіў дынамаўцам атрымаць перамогу над наваполацкім «Нафтанам» (2:0).

Сезон 2015 распачаў на лаўцы запасных, але пазней здолеў замацавацца ў стартавым складзе, дзе звычайна складаў звязку нападнікаў разам з Фатасам Бечыраем. У жніўні забіў за «Дынама» два важных гола — спачатку 10 жніўня дапамог у чэмпіянаце Беларусі перамагчы БАТЭ (1:0), а 20 жніўня адкрыў лік у матчы з аўстрыйскім «Рэд Булам» (2:0), чым дапамог дынамаўцам другі сезон запар выйсці ў групавы этап Лігі Еўропы.

Сезон 2016 распачаў у якасці асноўнага нападніка мінчан, але ў ліпені ў матчы Лігі Еўропы супраць «Сент-Патрыкс Атлетык» атрымыў траўму. Вярнуўся на поле ў кастрычніку, аднак стаў толькі выхадзіць на замену. У пачатку 2017 года быў адхілены ад асноўнай каманды мінчан і стаў выступаць за дубль. У ліпені 2017 года кантракт нападніка з «Дынама» быў разарваны[4].

«Зорка» правіць

У жніўні 2017 года праходзіў прагляд у луганскай «Зары», але беспаспяхова і пазней стаў іграком іншага ўкраінскага клуба — крапыўныцкай «Зоркі»[5]. Спачатку трывала выступаў у аснове, 9 снежня 2017 года адзначыўся трыма галявымі перадачамі ў матчы з адэскім «Чарнаморцам» (3:3). З красавіка 2018 года з-за праблем са здароўем перастаў з’яўляцца на полі.

«Нёман» правіць

У ліпені 2018 года трэніраваўся з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[6], пазней далучыўся да гродзенскага «Нёмана», які ў жніўні 2018 года ўзяў нападніка ў арэнду[7]. У складзе гродзенскай каманды стаў іграком стартавага складу.

З пачатку 2019 года, нягледзячы на заканчэнне арэнды, пачаў трэніравацца з гродзенцамі, у той час як «Зорка» знялася ў чэмпіянату Украіны ў Першай лізе. У сакавіку 2019 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Нёманам»[8]. У сезоне 2019 шмат прапусціў з-за траўм, у першай палове 2020 года быў іграком стартавага складу, пасля стаў пераважна заставацца на лаўцы запасных, гуляў за дубль. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў гродзенскі клуб.

«Віцебск» правіць

У сакавіку 2021 года стаў іграком «Віцебска»[9]. У пачатку сезона 2021 часцей выхадзіў на замену, пасля стаў пераважна з’яўляцца ў стартавым складзе. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з віцебскім клубам[10]. Пакінуў «Віцебск» па пагадненні бакоў у ліпені 2022 года[11].

«Арсенал» правіць

У ліпені 2022 года падпісаў кантракт з дзяржынскім «Арсеналам»[12]. Гуляў у стартавым складзе, пазней стаў часам выхадзіць на замену. Па выніках сезона «Арсенал» страціў месца ў Вышэйшай лізе.

«Смаргонь» правіць

У сакавіку 2023 года стаў іграком «Смаргоні»[13]. Па заканчэнні сезона 2023 пакінуў клуб[14].

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за юнацкія зборныя да 17 і 19 гадоў. У 2012—2016 гадах з’яўляўся іграком моладзевай зборнай Беларусі.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Дынама   5 2
2012 Д1 Дынама   5 0
2013 Д1 Дынама   4 0
2014 Д1 Дынама   9 1
2015 Д1 Дынама   19 2
2016 Д1 Дынама   19 2
2017 (1) дубль Дынама   10 6
2017/18 Д1 Зорка   15 1
2018 (2) Д1 Нёман   13 1
2019 Д1 Нёман   14 3
2020 Д1 Нёман   19 1
2021 Д1 Віцебск   25 2
2022 (1) Д1 Віцебск   13 1
2022 (2) Д1 Арсенал   14 1
2023 Д1 Смаргонь   19 3

Крыніцы правіць

  1. Gleb Rassadkin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Gleb Rassadkin // FBref.com
  3. https://www.pressball.by/footballstat/gleb_rassadkin/
  4. Минское "Динамо" рассталось с Рассадкиным (руск.). football.by (5 ліпеня 2017). Праверана 25 сакавіка 2024.
  5. Глеб Рассадкин стал игроком украинской "Зирки" (руск.). football.by (30 жніўня 2017). Праверана 25 сакавіка 2024.
  6. Рассадкин тренируется с «Торпедо-БелАЗ» (руск.). by.tribuna.com.
  7. "Неман" арендовал у "Зирки" Рассадкина (руск.). football.by (15 жніўня 2018). Праверана 25 сакавіка 2024.
  8. Рассадкин подписал двухлетний контракт с "Неманом" (руск.). football.by (21 сакавіка 2019). Праверана 25 сакавіка 2024.
  9. Рассадкин перешел в "Витебск" (руск.). football.by (3 сакавіка 2021). Праверана 25 сакавіка 2024.
  10. "Витебск" продлил контракт со своим нападающим (руск.). football.by (2 лютага 2022). Праверана 25 сакавіка 2024.
  11. Глеб Рассадкин и Андрей Лебедев покинули "Витебск" (руск.). football.by (6 ліпеня 2022). Праверана 25 сакавіка 2024.
  12. Глеб Рассадкин перешел в "Арсенал" (руск.). football.by (23 ліпеня 2022). Праверана 25 сакавіка 2024.
  13. Рассадкин стал игроком "Сморгони" (руск.). football.by (2 сакавіка 2023). Праверана 25 сакавіка 2024.
  14. Глеб Рассадкин не работает со "Сморгонью" (руск.). football.by (12 лютага 2024). Праверана 25 сакавіка 2024.

Спасылкі правіць