Глеб Сяргеевіч Жэрдзеў

беларускі футбаліст

Глеб Жэрдзеў (нар. 18 мая 2000) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Дынама».

Футбол
Глеб Жэрдзеў
Поўнае імя Глеб Сяргеевіч Жэрдзеў
Нарадзіўся 18 мая 2000(2000-05-18)[1] (23 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см[2]
Вага 75 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Мінск)
Нумар 11
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2021 Беларусь Мінск 11 (1)
2020   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 10 (3)
2021   Беларусь Славія (Мазыр) 23 (4)
2022 Беларусь Славія (Мазыр) 29 (10)
2023 Ізраіль Бней Іегуда (Тэль-Авіў) 13 (2)
2023— Беларусь Дынама (Мінск) 14 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2021—2022 Беларусь Беларусь (да 21) 5 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 13 ліпеня 2022

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец клуба «Мінск», з 2017 года пачаў выступаць за дубль, а на наступны год стаў зрэдку прыцягвацца і да асноўнай каманды. Увосень 2018 года гуляў таксама ў Юніёрскай лізе УЕФА. 26 красавіка 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць БАТЭ (0:1). У далейшым працягваў гуляць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды.

У сакавіку 2020 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У ліпені 2020 года быў адкліканы з арэнды ў «Мінск», дзе зноў стаў выступаць за дубль і часам далучацца да асновы.

У сакавіку 2021 года адправіўся на прагляд у мазырскую «Славію», якая неўзабаве арандавала паўабаронцу[3]. У сезоне 2021 не меў трывалага месца ў аснове, пераважна выхадзіў на замену, з кастрычніка стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе. Гол Жэрдзева, забіты 16 кастрычніка ў браму барысаўскага БАТЭ (вынік матча 3:1), быў прызнаны найлепшым голам чэмпіянату Беларусі 2021[4].

У лютым 2022 года па выніках пасяджэння Камітэт па статусу і пераходам футбалістаў пацвердзіў страту «Мінскам» правоў на атрыманне кампенсацыі за падрыхтоўку футбаліста[5], пасля чаго той зноў далучыўся да «Славіі» і падпісаў паўнавартасны кантракт[6]. У сезоне 2022 быў трывалым іграком асновы, з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У лістападзе 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў мазырскі клуб[7].

У студзені 2023 года стаў іграком ізраільскага клуба «Бней Іегуда», падпісаўшы кантракт на 2,5 гады[8], аднак пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2022/23. У ліпені 2023 года далучыўся да мінскага «Дынама»[9]. У студзені 2024 года падпісаў новае аднагадовае пагадненне са сталічным клубам[10].

Міжнародная кар’ера правіць

16 лістапада 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы 2023 супраць Ліхтэнштэйна (4:0).

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Мінск   3 3
2018 дубль Мінск   14 4
2019 Д1 Мінск   8 0
2020 (1) Д2 Нафтан   10 3
2020 (2) Д1 Мінск   3 1
2021 Д1 Славія   23 4
2022 Д1 Славія   29 10
2022/23 (2) Д2 Бней Іегуда   13 2
2023 (2) Д1 Дынама   14 3

Крыніцы правіць

  1. а б http://www.fcminsk.by/osnovnyie-komandyi/fk-minsk-vyisshaya-liga-2020/napadayushhie/gleb-sergeevich-zherdev.html
  2. а б https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2023/zherdze-gleb
  3. "Славия" арендовала Жердева у "Минска" (руск.). football.by (1 красавіка 2021). Праверана 29 студзеня 2024.
  4. Футбол. Глеб Жердев стал автором лучшего гола чемпионата Беларуси-2021 (руск.)(недаступная спасылка). football.by (17 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2022. Праверана 7 лютага 2022.
  5. АБФФ: Жердев и Сазончик - свободные агенты, рассмотрение претензий Политевича к "Шахтеру" перенесено (руск.). football.by (2 лютага 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
  6. Жердев продолжит карьеру в "Славии" (руск.). football.by (7 лютага 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
  7. Жердев, Чухлей и Бугулов прощаются со "Славией" (руск.). football.by (30 лістапада 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
  8. Глеб Жердев стал игроком израильского клуб "Бней Иегуда" (руск.). football.by (31 студзеня 2023). Праверана 29 студзеня 2024.
  9. Глеб Жердев стал игроком минского "Динамо" (руск.). football.by (8 ліпеня 2023). Праверана 29 студзеня 2024.
  10. Глеб Жердев продлил контракт с минским "Динамо" (руск.). football.by (15 студзеня 2024). Праверана 29 студзеня 2024.