Глеб Усеваладавіч (князь гарадзенскі)
князь гарадзенскі
Глеб Усеваладавіч (1120-я г. — пасля 1173) — князь гарадзенскі.
Глеб Усеваладавіч | |
---|---|
Нараджэнне | 1120-я |
Смерць | 1170 |
Род | Рурыкавічы |
Бацька | Усеваладка |
Маці | Агаф’я Уладзіміраўна[d] |
Біяграфія
правіцьСын князя Усевалада Гарадзенскага. Разам з братам Барысам Усеваладавічам атрымаў у спадчыну Гарадзенскае княства, падпарадкоўваўся вялікім князям кіеўскім. У 1144 г. з братам удзельнічаў у паходзе вялікага князя кіеўскага Усевалада Ольгавіча супраць галіцкага Уладзіміра Валадаравіча. У 1166 г. з дружынай паводле загаду кіеўскага князя ахоўваў ад полаўцаў купецкія караваны каля Канева, у 1167 і 1170 г. дапамагаў Мсціславу Ізяславічу , а ў 1173 г. з полацкімі, тураўскімі і пінскімі князямі і братам Мсціславам — Андрэю Багалюбскаму ў міжусобнай барацьбе за кіеўскі сталец.
Зноскі
Літаратура
правіць- Госцеў, А. Глеб Усеваладавіч / Алесь Госцеў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 43. — ISBN 985-11-0041-2.
- Воронин, Н. Н. Древнее Гродно. — М., 1954.
- Полное собрание русских летописей. Т. 2. — М., 1962.