Епіскап Глеб (свецкае імя Георгій Сямёнавіч Савін; 2 студзеня 1945, в. Хізаў Кармянскага раёна Гомельскай вобласці — 28 верасня 1998)  — беларускі праваслаўны дзеяч, епіскап.

Епіскап Глеб
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат багаслоўя[d]
Дзейнасць дыякан, прэсвітар
Месца працы
Імя пры нараджэнні Георгій Сямёнавіч Савін
Нараджэнне 2 студзеня 1945(1945-01-02)
Смерць 28 верасня 1998(1998-09-28) (53 гады)
Пахаванне

Узнагароды
ордэн прападобнага Сергія Раданежскага III ступені

Біяграфія правіць

Па сканчэнню сярэдняй школы ў 1963 годзе паступіў у Мінскую духоўную семінарыю, але пасля яе закрыцця ў тым жа годзе быў вымушаны вярнуцца дадому.

У 1965 годзе паступіў у Маскоўскую духоўную семінарыю, па заканчэнні якой у 1969 годзе працягнуў навучанне ў Маскоўскай духоўнай акадэміі.

У 1973 годзе скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя.

У 1979—1983 гадах выкладаў літургіку ў Адэскай духоўнай семінарыі. У 1987 годзе ўзведзены ў сан архімандрыта.

11 чэрвеня 1992 года вызначэннем Сінода Беларускага экзархата і 17 ліпеня таго ж года пастановай Святога Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы прызначаны кіравальным архірэем Полацкай епархіі. 28 снежня 1996 года вызвалены ад кіравання Полацкай епархіяй.

Спасылкі правіць