Глобус
Гло́бус (от лац.: globus, «шар») — трохмерная мадэль Зямлі або іншай планеты, а таксама мадэль нябеснай сферы (нябесны глобус)[1]. Першы глобус быў створаны каля 150 г. да н.э. Кратэтам Мальскім.
У адрозненне ад карт, на глобусе няма скажэнняў і разрываў, таму глобус зручны для атрымання агульнага ўяўлення аб размяшчэнні мацерыкоў і акіянаў. У той жа час глобус (звычайных памераў) мае даволі дробны маштаб і не можа паказаць якую-небудзь мясцовасць падрабязна.
Сучасныя глобусы бываюць розных відаў і памераў. Так напрыклад у ЗША створаны лічбавы відэа глобус, а ў Германіі першы інтэрактыўны (Мультытач) глобус.
Знакамітыя глобусы
правіць- Зямны яблык (XV стагоддзе) — найстарэйшы глобус у свеце.
- Ягелонскі глобус з Кракава — адзін з трох найстарэйшых глобусаў, цяпер існуючых у свеце.
- Готарпскі глобус у Музеі М. В. Ламаносава (XVII стагоддзе)
- Глобус Блау (XVII стагоддзе) — галоўны экспанат першага рускага музея.
- Глобус свету (1982—1987) — самы вялікі вярчальны глобус. Уяўляе сабою сферу ў дыяметры 10 м, вагай 30 т, знаходзіцца ў мястэчку Каламбара, недалёка ад г. Апеча, акруга Пезара, Італія. Глобус пабудаваны з дрэва, і яго памеры дазваляюць размясціць унутры 600 чалавек на трох ярусах насцілаў.
- У Вене дзейнічае Музей глобусаў. Гэты адзіны публічны збор глобусаў у свеце.
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Глобус