Глотка
Глотка (лац.: pharynx) — лейкападобны канал даўжынёй 11-12 см, звернуты ўверх шырокім канцом і сплюшчаны ў пярэднезаднем кірунку. Верхняя сценка зрошчаныя з асновай чэрапа. Ззаду глотка прымацоўваецца да глотачнага грудочку базілярнай часткі патылічнай косткі, па баках — да пірамідаў скроневых костак, затым да медыяльнай пласцінцы крылападобнага атожылка. На ўзроўні VI шыйнага пазванка глотка звужаецца і пераходзіць у стрававод.
Глотка | |
---|---|
![]() | |
Вывучаецца ў | pharyngology[d] |
Артэрыяльнае кровазабеспячэнне | ascending pharyngeal artery[d] |
Венозны адток | pharyngeal plexus[d] |
Развіццё анатамічнай структуры | pharynx development[d] |
Злучаецца з | |
Код NCI Thesaurus | C12425 |
![]() |

Глотка з’яўляецца злучальным звяном паміж поласцю носа і рота, з аднаго боку, і страваводам і горлам — з другога. Поласці глоткі: верхняя — насавая, сярэдняя — ротавая, ніжняя — гартанная. Насавая частка (насаглотка) злучаецца з поласцю носа праз хааны, ротавая частка з поласцю рота злучаецца праз зяпу, гартанная частка праз уваход у гартань злучаецца з горлам.
Функцыі глоткі
правіцьФункцыі глоткі: прасоўванне харчовага камяка з рота ў стрававод, правядзенне паветра з носа (ці рота) у гартань. Такім чынам, у глотцы перакрыжоўваюцца дыхальныя і стрававальныя шляхі.