Глінна (Смаргонскі раён)

вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Глі́нна[1] (трансліт.: Hlinna, руск.: Глинно) — вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Каранёўскага сельсавета. За 13 км на паўднёвы захад ад Смаргоні, 247 км ад Гродна, 13 км ад чыгуначнай станцыі Смаргонь на лініі Маладзечна — Вільнюс.

Вёска
Глінна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 20 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1592
Паштовыя індэксы
231000
Аўтамабільны код
4
СААТА
4256824022
Глінна на карце Беларусі ±
Глінна (Смаргонскі раён) (Беларусь)
Глінна (Смаргонскі раён)
Глінна (Смаргонскі раён) (Гродзенская вобласць)
Глінна (Смаргонскі раён)

Гісторыя

правіць

У пачатку 20 стагоддзя ў Крэўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні, за вёскай замацавана 147 дзесяцін зямлі. З верасня 1915 года да снежня 1918 года акупіравана германскімі войскамі. З 1 студзеня 1919 года ў БССР, з 27 лютага 1919 года ў Літоўска-Беларускай ССР. З мая 1919 года акупіравана польскімі войскамі, у ліпені 1920 года захоплена Чырвонай Арміяй, у верасні — зноў занята польскімі войскамі. З кастрычніка 1920 года ў Сярэдняй Літве. З лютага 1922 года ў складзе Польшчы, у Крэўскай гміне, Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. З 1939 года зноў у БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Смаргонскім раёне Вілейскай вобласці. З 12 кастрычніка 1940 года ў Базарскім сельсавеце, 161,7 га зямлі, а таксама паселішча (калонія) з такой жа назвай (3 двары, 21 жыхар). У Другую сусветную вайну акупіравана нацысцкімі войскамі з 25 чэрвеня 1941 года да 5 ліпеня 1944 года. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 года ў Вялікамыскім сельсавеце. З 20 студзеня 1960 года ў Гродзенскай вобласці. З 2 снежня 1961 года ў Бялкоўшчынскім сельсавеце. Да 25 чэрвеня 2008 года вёска ўваходзіла ў склад Бялкоўшчынскага сельсавета[2].

Насельніцтва

правіць
  • каля 120 жыхароў (пачатак 20 стагоддзя)
  • 39 двароў, 189 жыхароў (1940)
  • 172 жыхары (1954)
  • 149 жыхароў (1970)
  • 34 гаспадаркі, 64 жыхары (1994)
  • 26 гаспадарак, 42 жыхары (2004)
  • 19 гаспадарак, 31 жыхар (2013)
  • 17 гаспадарак, 29 жыхароў (2016)

Інфраструктура

правіць

У пачатку 2000-х гадоў працавала ферма, магазін.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 92 «О решении вопросов административно-территориального устройства Сморгонского района» (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць