Глінскія
Глінскія — княскі род Вялікага княства Літоўскага і Вялікага княства Маскоўскага, магчыма, татарскага паходжання. Прадстаўнікі роду займалі ў XV—XVIII ст. дзяржаўныя ўрады ў Вялікім княстве Літоўскім і Маскоўскай дзяржаве, валодалі маёнткамі ў Беларусі і Украіне[2].
Глінскія | |
---|---|
| |
Апісанне герба: | |
Родапачынальнік | Аляксандр Глінскі[d][1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Род Глінскіх згас у Маскоўскай дзяржаве на пачатку XVII ст., у Рэчы Паспалітай страцілі княскі тытул у канцы XVII — пачатку XVIII ст.[2].
Паходжанне роду
правіцьІмя роду паходзіць ад Глінска, горада ў Северскай зямлі, якім валодаў род у XV ст. Паводле маскоўскага разумення Глінскіх адносілі да худародных; у Гасударавым радаслоўцы для аповеду пра іх толькі пакінута пустое месца[3]. Першы Глінскі, пэўна зафіксаваны крыніцамі[2] — князь Барыс, які ў 1437 годзе прысягаў на вернасць польскаму каралю Уладзіславу III[4].
У Келейнай кнізе і Сінадальным спісе, складзеных нашмат пазней за смерць апошняга маскоўскага Глінскага, род выводзілі ад Мамая, які выехаў з Арды да вялікага князя Вітаўта. Пазнейшыя крыніцы называюць Лексада, а ў хрышчэнні Аляксандра, які атрымаў ад Вітаўта гарады Глінск і Палтаву.
И после Донскаго побоища Мамаев сын Мансур-Кият (Маркисуат) Князь зарубил три городы Глинеск, [да] Полдову (Полтаву), [да] Глеченицу (Глиницу) дети же Мансур-киятовы (Мансуркиатовы) меньшой сын Скидер (Скидырь) [Князь] поймал [поимав] стадо коней и верблюдов и покочевал в Перекопы, а большой сын [его] Алекса (Олеско) [Князь, а] остался на тех градех преждереченных [городех].
Генеалогія
правіцьМамай | Мансур | Аляксандр Глінскі | Іван Глінскі |_________________________ | | | Барыс Фёдар Сямён | Леў | Васіль + Ганна Якшыч |__________________________ | | Міхаіл Алена + Васіль III | | Іван Іван IV | Фёдар I Іванавіч | Феадосія Фёдараўна
Вядомыя Глінскія
правіцьКнязь Багдан Глінскі , у 1500 годзе ўзяты рускімі ў палон пад Пуціўлем, сыны князя Льва Глінскага — Васіль і Міхал; сыны князя Васіля — Юрый і Міхаіл .
Былі ў сваяцтве з вялікімі князямі маскоўскімі (з Рурыкавічаў) праз шлюб Алены Глінскай з вялікім князяем Васілём III у 1526 годзе. Маскоўская галіна князёў Глінскіх згасла ў 2-й палове XVI ст.
Княства Глінскае
правіцьСкладальнікі радаслоўцаў паведамляюць, што Алекса (або Лексад), прыняўшы хрышчэнне, атрымаў ад Вітаўта гарады Глінск і Палтаву. З гэтага вынікае, што аўтары ў паўстагоддзя пасля Кулікоўскай бітвы здолелі ўпісаць чатыры пакаленні Мамаевых нашчадкаў. У гэтым можна бачыць тыповае радаводнае паданне, калі заснавальнікам роду называецца наўдачу выхапленае з летапісаў імя (у гэтым выпадку татарскае — магчыма, уплыў сарматызму). У радаслоўцы таксама паведамляецца пра выратаванне продкамі Глінскіх вялікага князя Вітаўта пасля разгрому на Ворскле, праўда, напэўна і гэтае прыгожае паданне «сфальсіфікавана»[4].
Рэальнасць падання пра паходжанне Глінскіх ад Мамая прымае А. А. Шэннікаў[5], які ў пацвярджэнне спасылаецца на неназваны «рускі летапіс», дзе адзін з Глінскіх — Іван Малы, называны Мамаем, а таксама прыводзіць ліст Шэйх-Ахмеда да братоў Глінскіх (1501), у якім хан звяртаецца да іх «Кияты князья Мамаевы истинные дети», быццам «апелюючы да яшчэ не згаслай татарскай этнічнай самасвядомасці Глінскіх»[4].
Гіпатэтычнае літоўска-татарскія княства на тэрыторыі сучасных Чаркаскай і Палтаўскай абласцей Шэннікаў адносіць да групы памежных дзяржаўных утварэнняў паўднёва-усходу Русі, у якіх пры «зрастанні славянскай і цюркскай частак насельніцтва» ішло складванне казацтва. Шэннікаў выказвае здагадку, што «князі тут былі больш падобныя да казачых атаманаў, чым да сапраўдных феадалаў»[4]. Тыповым прадстаўніком гэтых татара-літоўскіх князёў, мабыць, быў Багдан Глінскі , у 1500 годзе ўзяты рускімі ў палон пад Пуціўлем.
Сямейства Міхаіла Глінскага
правіцьВядомасцю і месцам у гісторыі Глінскія абавязаны князю Міхаілу Львовічу (1470—1534) — адной з найкаларытнейшых фігур літоўскай і рускай гісторыі пачатку XVI ст. Ён выхоўваўся пры двары свячэннарымскага імператара, прыняў каталіцтва, удзельнічаў у Італьянскіх войнах. Пры ўступленні на сталец караля Жыгімонта Старога князь Міхаіл Глінскі ўзняў мяцеж, але пацярпеў паразу і збег у Маскву.
Пасля шлюбу пляменніцы Міхаіла Глінскага, Алены, з вялікім князем Васілём Іванавічам (1526) значэнне роду надзвычайна ўзрасло, а пасля смерці Васіля Іванавіча ў 1533 годзе Глінскія сталі фактычнымі кіраўнікамі Маскоўскай дзяржавы. Супраць іх пры двары склалася партыя на чале з Шуйскімі, якія і паднялі супраць іх маскоўскую чэрнь пасля разбуральнага пажару 1547 года . На гэтым панаванне Глінскіх у Рускай дзяржаве скончылася. Тыя Глінскія, што засталіся ў жывых (найбольш вядомы з іх Міхаіл Васільевіч ) нашчадкаў не пакінулі і на іх род маскоўская галіна роду згасла.
Апісанне герба
правіцьУ чырвоным полі княскі сталец, перад ім перавернутае бярло з расшчэпленым дзяржаннем, якое ўтварае быццам трэцюю, сярэднюю нагу стальца. Такі герб належаў літоўскім князям Глінскім, якія мелі ўладанні на Севершчыне. Цікавае параўнанне з гербам Агінскіх[6]. Герб Глінскіх унесены ў 2-ю частку Гербоўніка дваранскіх родаў Царства Польскага, стар. 47.
Зноскі
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 78.
- ↑ а б в Глинские // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 151. — 737 с.
- ↑ В. В. Кавельмахер. К ИСТОРИИ ПОСТРОЙКИ ИМЕНИННОЙ ЦЕРКВИ ИВАНА ГРОЗНОГО В СЕЛЕ ДЬЯКОВЕ
- ↑ а б в г Шенников А. А. Княжество потомков Мамая Архівавана 14 лістапада 2012. // Депонировано в ИНИОН. — 7380. Л., 1981. С.20-22
- ↑ «Княжество потомков Мамая (к проблемам запустения Юго-Восточной Руси в XIV—XV веках)». Деп. в ИНИОН АН СССР 15.04.81. № 7380"
- ↑ Лакиер А.Б. § 91, № 44 // Русская геральдика. — 1855.
Літаратура
правіць- Полн. собр. р. лет. IV, 309—310; VI, 272; Царст. кн. 142 и сл.
- Сказания кн. Курбского; Карамзин VIII, 59, пр. 164, 459.
- Долгоруков П. В. Российская родословная книга. — СПб.: Тип. 3 Отд. Собств. Е. И. В. Канцелярии, 1857. — Т. 4. — С. 358.
- Глинские, княжеский род // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
- Шенников А. А. Княжество потомков Мамая // Депонировано в ИНИОН. — Л., 1981. — № 7380. — С. 20—22.
- Сміщук Олександр Мамай — татарський хан і український козак // Газета «Прес Центр». — Черкаси, 2007 від 05.09.. — В. № 36 (111).