Гліф
Гліф (стар.-грэч.: γλύφω — выразаю, гравірую) — элемент пісьма, канкрэтны графічны выгляд графемы, часам некалькіх звязаных графем (складовы гліф), або толькі часткі графемы (напрыклад, дыякрытычны знак). Два ці больш гліфы, якія выкарыстоўваюцца напераменку або выбіраюцца ў залежнасці ад кантэксту і адлюстроўваюць адзін і той жа сімвал, называюцца алаграфамі адзін аднаго. І калі графема — гэта адзінка тэксту, то гліф — адзінка графікі.

Этымалогія Правіць
Тэрмін паходзіць ад слова glyphe, ужыванага французскімі антыкварамі (з 1701), у сваю чаргу запазычанага з грэчаскай мовы — γλυφή glyphē «разьба» ад дзеяслова γλύφω glýphō «выразаю, гравірую» (роднасна лац.: glubere «саскрабаць» і англ.: cleave «калоць, секчы»).
Але ўпершыню слова гліф прыцягнула ўвагу еўрапейцаў напачатку 1840-х гадоў гравюрамі і літаграфіямі з малюнкаў Фрыдэрыка Кезервуда нерасшыфраваных гліфаў цывілізацыі мая.
Археалогія Правіць
У археалогіі гліф — гэта выразаны напісаны на камені (петрогліф) або дрэве сімвал. Гэта можа быць піктаграма або ідэаграма, або частка сістэмы пісьма, такой як складовае пісьмо або лагаграма.
Кнігадрукаванне Правіць
У кнігадрукаванні гліф — гэта характэрная асаблівасць шрыфта. У вылічальнай тэхніцы — гэта элемент камп'ютарнага сімвала, які адпавядае графеме ці графемападобнай адзінцы тэксту: гэта можа быць літара, лічба, знак пунктуацыі ці піктаграма, дэкаратыўны сімвал, графічная метка.
Выкарыстанне ў іншых галінах Правіць
- У мабільных тэлефонах, у тэхналогіях уводу тэксту, гліф — гэта сямейства метадаў уводу тэксту, заснаваны на разбіцці літар на базавыя формы.
Гл. таксама Правіць
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гліф