Дукшты (гміна)

(Пасля перасылкі з Гміна Дукшты)

Гміна Дукшты (польск.: Gmina Dukszty) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года на тэрыторыі Віленскай зямлі, Віленскага ваяводства (цяпер тэрыторыя Літвы). Сядзіба размяшчалася ў мястэчку Дукшты (1076 жых. у 1921 годзе[1])[2].

Дукшты
польск.: Gmina Dukszty
Краіна
Уваходзіць у 1919—1925: Браслаўскі павет
1926—1939: Свянцянскі павет
Уключае 83 грамад
Адміністрацыйны цэнтр Дукшты
Дата ўтварэння 1921
Дата скасавання 1939
Насельніцтва (1921) 4 021[1]

Першапачаткова тэрыторыя гміны ўваходзіла ў склад Новааляксандраўскага павета ў Ковенскай губерні. 31 кастрычніка 1919 года гміна ўключана ў склад утворанага пад Грамадзянскім упраўленнем Усходніх зямель новага Браслаўскага павета, які ўваходзіў у склад Віленскай акругі[3][4]. 20 снежня 1920 года гміна ўвайшла ў склад часовай Навагрудскай акругі[5], а 19 лютага 1921 года была ўключана ў склад навастворанага Навагрудскага ваяводства[6]. З 13 красавіка 1922 года гміна Дукшты ўваходзіла ў склад польскай Віленскай зямлі[7], ператворанай 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства[8]. 1 студзеня 1926 года гміна перададзена ў склад Свянцянскага павета таго ж ваяводства[9].

11 красавіка 1929 года ў склад гміны Дукшты перададзена частка тэрыторыі гміны Даўгелішкі[10]. 24 лістапада 1933 года частка тэрыторыі гміны Дукшты перададзена ў склад гміны Даўгелішкі[11]. У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.

Дэмаграфія правіць

Паводле перапісу насельніцтва Польшчы 1921 года ў гміне пражывала 4021 чал., 3213 вызнавалі каталіцтва, 27 праваслаўе, 1 евангельскую веру, 339 стараверства, 435 іўдаізм a 6 іслам. Таксама 1.728 жых. назвалі сябе палякамі, 8 — беларусамі, 19 — яўрэямі, 2031 — літоўцамі, 234 — рускімі, а 1 — фінамі. Мелася 659 жылых будынкаў[12].

Зноскі

  1. а б Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
  2. Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
  3. Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 25, poz. 257
  4. Spis ludności na terenach administrowanych przez Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich z mapą, Eugenjusz Romer, Lwów-Warszawa, 1919
  5. Dz. U. z 1920 r. Nr 115, poz. 760
  6. Dz. U. z 1921 r. Nr 16, poz. 93
  7. Dz. U. z 1922 r. Nr 26, poz. 213 — Art. 8.
  8. Dz. U. z 1926 r. Nr 6, poz. 29
  9. Dz. U. z 1925 r. Nr 67, poz. 472
  10. Dz. U. z 1929 r. Nr 22, poz. 223
  11. Dz. U. z 1933 r. Nr 92, poz. 710
  12. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych.. — 1924. — T. 7, część 2. — s. 7.