Лінава (гміна)

колішняя вясковая гміна ў Палескім ваяводстве Польскай Рэспублікі
(Пасля перасылкі з Гміна Лінава)

Гміна Лінава (польск.: Gmina Linowo) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1932 года ў Палескім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў Лінаве[2].

Лінава
польск.: Gmina Linowo
Краіна
Уваходзіць у Пружанскі павет
Адміністрацыйны цэнтр Лінава
Дата ўтварэння 1921
Дата скасавання 1932
Насельніцтва (1921) 2 273[1]

У міжваенны перыяд гміна ўваходзіла ў склад Пружанскага павета Палескага ваяводства[1]. 22 студзеня 1926 года ў склад гміны Лінава перададзены часткі тэрыторый скасаваных гмін Байкі, Шані і Мікіцічы, а таксама частка тэрыторыі (нескасаванай) гміны Гарадзечна[3].

1 красавіка 1932 года гміна скасавана, яе тэрыторыя ўключана ў склад гмін Малеч, Пружаны і Шарашова[4].

Зноскі

  1. а б Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VIII — Województwo Poleskie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1924
  2. Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
  3. Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 46
  4. Dz. U. z 1932 r. Nr 17, poz. 109