Нягневічы (гміна)

(Пасля перасылкі з Гміна Нягневічы)

Гміна Нягневічы (польск.: Gmina Niehniewicze) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў мястэчку Нягневічы (406 жых. у 1921 годзе[1])[2].

Нягневічы
польск.: Gmina Niehniewicze
Краіна
Уваходзіць у Навагрудскі павет
Уключае 38 грамад
Адміністрацыйны цэнтр Нягневічы
Дата ўтварэння 1921
Дата скасавання 1939
Насельніцтва (1921) 5 242[1]

У міжваенны перыяд гміна Нягневічы ўваходзіла ў склад Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства[1].

У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.

Зноскі

  1. а б в Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część I — Województwo Nowogródzkie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
  2. Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933