Чарасы (гміна)

(Пасля перасылкі з Гміна Чарасы)

Гміна Чарасы (польск.: Gmina Czeressa (Czeress, Czerez)) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1927 года ў Навагрудскім ваяводстве, Віленскай зямлі, Віленскім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў Чарасах (131 жых. у 1921 годзе[2])[1]

Чарасы
польск.: Gmina Czeressa
Краіна
Уваходзіць у да 1925: Дзісенскі павет
1926—1927: Браслаўскі павет
Уключае 82 грамады
Адміністрацыйны цэнтр Чарасы
Дата ўтварэння 1921
Дата скасавання 1927
Насельніцтва (1921) 5 746[1]

У самым пачатку міжваеннага перыяду гміна Чарасы ўваходзіла ў склад Дзісенскага павета Навагрудскага ваяводства[1]. 13 красавіка 1922 года гміна разам з астатнім Дзісенскім паветам была ўключана ў склад Віленскай зямлі[3], ператворанай 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства. 1 студзеня 1926 года гміна перададзена з Дзісенскага павета ў склад Браслаўскага павета таго ж ваяводства[4].

Гміна скасавана 1 красавіка 1927 года, яе тэрыторыя ўключана ў склад гмін Лявонпаль, Новы Пагост і Мёры[5].

Дэмаграфія правіць

Паводле перапісу насельніцтва Польшчы 1921 года ў гміне пражывала 5 746 чал., 428 вызнавалі каталіцтва, 4 955 праваслаўе, 319 стараверства, 36 іўдаізм, 8 іслам. Таксама 355 жых. назвалі сябе палякамі, 5 362 — беларусамі, 4 — украінцамі, 19 — яўрэямі, 8 — татарамі, a 2 — рускімі. Мелася 1 098 жылых будынкаў[6].

Зноскі

  1. а б в Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
  2. Чарасы I і Чарасы II разам
  3. Dz. U. z 1922 r. Nr 26, poz. 213 — Art. 8.
  4. Dz. U. z 1925 r. Nr 67, poz. 472
  5. Dz. U. z 1927 r. Nr 18, poz. 139
  6. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. — 1924. — T. 7, część 2. — s. 41.