Шчорсы (гміна)

(Пасля перасылкі з Гміна Шчорсы)

Гміна Шчорсы (польск.: Gmina Szczorse) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў Шчорсах (400 жых. у 1921 годзе[1])[2].

Шчорсы
польск.: Gmina Szczorse
Краіна
Уваходзіць у Навагрудскі павет
Уключае 34 грамады
Адміністрацыйны цэнтр Шчорсы
Дата ўтварэння 1921
Дата скасавання 1939
Насельніцтва (1921) 2 654[1]

У міжваенны перыяд гміна Шчорсы ўваходзіла ў склад Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства[1]. 1 снежня 1933 года ў склад гміны Шчорсы перададзена частка тэрыторыі гміны Налібакі[3]. У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.

Зноскі

  1. а б в Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część I — Województwo Nowogródzkie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
  2. Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
  3. Dz. U. z 1933 r. Nr 94, poz. 726