Гнастыцы́зм (ад стар.-грэч.: γνωστικός — «той, хто ўведвае, пазнае») — агульная назва рэлігійна-філасофскіх вучэнняў, якія спалучаюць тэалогію ранняга хрысціянства, элементы старажытна-ўсходніх рэлігій, ідэі філасофіі (неаплатанізм, неапіфагарэізм) і іншае.

Гнастыцызм
Выява
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гнастыцызм узнік у 1 ст. ва ўсходняй частцы Рымскай імперыі, росквіт прыпадае на 2 ст.

Найбольш значныя прадстаўнікі — Васілідberu, Гераклеан, Карпакрат Александрыйскі, Валянцінberu.

Напрамкі

правіць

Вылучаюць

Светапогляд

правіць

Чалавек паводле гнастыцызму — асноўны цэнтр сусветнага працэсу. Ён, хоць і з’яўляецца стварэннем цёмных сіл свету, па сваёй субстанцыі не належыць яму. Гэта яго боская субстанцыя часта прымае форму самастойнай іпастасі «Першачалавека», або «Антропаса». Душа чалавека іншародная целу і па сваёй сутнасці належыць надкасмічнай сферы (Васілід). Разам з дуалізмам душы і цела ў гнастыцызме існуе і трыхатамічнае раздзяленне чалавека на «духоўнае», «душэўнае» і «цялеснае». З гнастыцызмам звязана ўзнікненне маніхейства.

Зноскі

Літаратура

правіць