Гнезна (Польшча)
горад у Польшчы
Гнезна (польск.: Gniezno) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Гнязненскага павета Велікапольскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з'яўляецца сядзібай вясковай гміны Гнезна.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя Правіць
Гнезна ўзнікла ў канцы VIII стагоддзя. У X стагоддзі сталіца старажытнай дзяржавы Пястаў, значны рамесніцкі цэнтр, вёў гандаль з арабамі, падтрымліваў гандлёвыя сувязі з Кіевам. З 1000 года сталіца архіепіскапства, месца каранацыі (да XIV стагоддзя) польскіх каралёў. Гарадскія правы атрымала да 1243 года. З 1793 да 1918 года ў складзе Прусіі (у 1807—1815 гадах уваходзіла ў Варшаўскае герцагства). Адзін з галоўных цэнтраў Велікапольскага паўстання 1918—1919.
Эканоміка Правіць
Прамысловасць: гарбарна-абутковая, харчовая, машынабудаўнічая, швейная.
Зноскі
Літаратура Правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).