Го́бі (па-мангольску: Говь, па-кітайску: 戈壁 (gē bì shamò), раней таксама Шамо) — пустынная і паўпустынная вобласць у Цэнтральнай Азіі, на тэрыторыі Манголіі і Кітая. Пасля Сахары другая па велічыні пустыня Зямлі.

Гобі
манг. Говь, кіт. 戈壁
43°45′00″ пн. ш. 111°50′00″ у. д.HGЯO
РазмяшчэннеМанголія, Кітай 
Тыпкамяністая, пясчаная 
Даўжыня1 600 км
Шырыня800 км
Плошча1 300 000 км²
Гобі (Кітай)
Гобі
Гобі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прырода правіць

Акружана на поўначы гарамі Мангольскага Алтая і Хангая, на поўдні — Наньшанем і Алтынтагам. Працягнулася амаль на 2 тыс. км, плошча больш за 2 млн км². Падзяляецца на Заалтайскую Гобі, Мангольскую Гобі, Алашаньскую Гобі, Гашунскую Гобі і Джунгарскую Гобі.

У рэльефе пераважаюць камяністыя, гліністыя, месцамі пясчаныя раўніны вышынёй 900—1200 м, трапляюцца асобныя кароткія горныя масівы вышынёй да 1800 м і ўчасткі драбнасопачніку. Клімат рэзка кантынентальны з самай вялікай на Зямлі амплітудай вагання тэмператур (каля 85 °C; летам да 45 °C, зімой каля 40 °C). Ападкаў 70—200 мм за год. Пастаянных вадатокаў няма; у паніжэннях дробныя бяссцёкавыя азёры. Глебы шэрыя і бурыя, месцамі саланчакі і такыры. Расліннасць бедная, разрэджаная, пераважаюць злакі, палын, салянкі, зараснікі саксаулу; на захадзе ёсць аазісы з таполі. Жывёльны свет: дзікі вярблюд, асёл-кулан, конь Пржэвальскага, некалькі відаў антылоп; ёсць паўзуны, рэптыліі. У флоры і фауне шмат эндэмічных відаў.

Гаспадарка правіць

Пашавая жывёлагадоўля (вярблюды, авечкі, коні). Ачаговае земляробства па далінах рэк. Вялікі Габійскі запаведнік (Манголія).

У 2018 годзе ўведзена ў эксплуатацыю ў правінцыі Цынхай першая у Кітаі буйная фотатэрмічная геліаэлектрастанцыя (ГеЭС) камерцыйнага прызначэння магутнасцю 50 МВт. ГеЭС размешчана на плошчы 2,46 км² і можа стабільна выпрацоўваць электрычнасць 24 гадзіны ў суткі[1].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць