Говардс Энд (фільм)

«Говардс Энд» (англ.: Howards End) — мастацкі фільм 1992 года рэжысёра Джэймса Айвары[en]. Галоўныя ролі выканалі Эма Томпсан, Энтані Хопкінс, Хелена Бонэм Картэр, Сэмюэл Уэст[en], Ванеса Рэдгрэйв[9].

Говардс ЭндM:
англ.: Howards End
Жанр экранізацыя рамана[d] і драматычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Merchant Ivory Productions[d]
Працягласць 140 хв.
Краіна
Мова англійская і нямецкая
Год 1992 і 29 кастрычніка 1992[1]
IMDb ID 0104454

СюжэтПравіць

Англія, пачатак XX стагоддзя. Фільм апавядае гісторыю трох сямей, якія прадстаўляюць розныя сацыяльныя класы. Уілкаксы — багатыя капіталісты, прадстаўнікі класа, які прыходзіць на змену старой арыстакратыі. Сёстры Шлегель прадстаўляюць інтэлігенцыю, адукаваную буржуазію. Сямейства Бастаў належыць да нізоў сярэдняга класа.

Аднаго разу малодшую з сясцёр Шлегель запрашаюць пагасціць у маёнтак «Говардс Энд», і ў яе завязваецца раман з адным з сыноў Уілкаксаў. Неабдуманыя заручыны запускаюць чараду падзей, у выніку якіх лёсы трох сямействаў шчыльна пераплятаюцца. Маёнтак «Говардс Энд» пераходзіць ад аднаго ўладальніка да іншага, нібыта ставячы перад гледачом пытанне «Хто атрымае Англію ў спадчыну?».

Акцёрскі складПравіць

КрытыкаПравіць

Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў»[10].

УзнагародыПравіць

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 32 кінаўзнагародамі і яшчэ 49 намінацыямі[11].

ЗноскіПравіць

  1. Lexicon of international filmsZweitausendeins.
  2. http://www.imdb.com/title/tt0104454/ Праверана 8 красавіка 2016.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 http://stopklatka.pl/film/powrot-do-howards-end Праверана 8 красавіка 2016.
  4. 4,0 4,1 http://www.filmaffinity.com/en/film814609.html Праверана 8 красавіка 2016.
  5. 5,0 5,1 http://www.metacritic.com/movie/howards-end Праверана 8 красавіка 2016.
  6. 6,0 6,1 6,2 6,3 http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=7353.html Праверана 8 красавіка 2016.
  7. 7,0 7,1 7,2 7,3 7,4 7,5 7,6 7,7 7,8 7,9 http://www.imdb.com/title/tt0104454/fullcredits Праверана 8 красавіка 2016.
  8. ČSFD — 2001.
  9. Howards End (1992) — IMDb(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 25 ліпеня 2021.
  10. Roger Ebert.. The art of conversation(англ.) . Сайт Роджэра Эберта (5 чэрвеня 2005). Праверана 25 ліпеня 2021.
  11. Howards End — Awards(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 25 ліпеня 2021.

СпасылкіПравіць