Гогіта Гагацішвілі

грузінскі футбаліст

Гогіта Гагацішвілі (груз. გოგიტა გოგატიშვილი; нар. 2 лютага 1990, Тбілісі) — грузінскі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Гогіта Гагацішвілі
Нарадзіўся 2 лютага 1990(1990-02-02)[1] (34 гады)
Грамадзянства  Грузія
Рост 177 см
Вага 77 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2012 Грузія СТУ (Тбілісі) 39 (19)
2013 Грузія Сіёні (Балнісі) 2 (0)
2013 Грузія Чыхура (Сачхерэ) 0 (0)
2014 Грузія Гагра (Тбілісі) 29 (20)
2015 Грузія Лазіка (Зугдзідзі) 14 (9)
2015—2016 Арменія Гандзасар (Капан) 40 (4)
2017 Беларусь Дынама (Мінск) 2 (0)
2017 Грузія Дзіла (Горы) 7 (0)
2018 Грузія Гагра (Тбілісі) 17 (3)
2018 Грузія Шэвардэні-1906 (Тбілісі) 18 (3)
2019 Грузія Зугдзідзі 3 (0)
2019—2021 Грузія Тбілісі Сіці
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 красавіка 2023.

Клубная кар’ера правіць

Пасля паспяховай гульні за тбіліскі СТУ (19 галоў у 39 матчах) у другім грузінскім дывізіёне стаў іграком «Сіёні», але за паўгода правёў у элітным дывізіёне толькі два матчы. Улетку 2013 года перайшоў у «Чыхуру», у складзе якой гуляў у Лізе Еўропы і стаў пераможцам Суперкубка Грузіі, хоць у чэмпіянаце так ніводнага разу не з’явіўся на полі, застаючыся на лаўцы запасных.

З 2014 года выступаў у другім грузінскім дывізіёне за «Гагру» і «Лазіку», а ўлетку 2015 года перабраўся ў Арменію, дзе стаў іграком «Гандзасара».

У снежні 2016 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з Мінска[2]. Аднак, замацавацца ў складзе мінчан не здолеў, правёў толькі два матчы за каманду. У маі 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў «Дынама»[3]. У верасні 2017 года далучыўся да клуба «Дзіла».

Па заканчэнні сезона 2017 пакінуў «Дзілу». У лютым 2018 годзе праходзіў прагляд у «Слуцку», але не падышоў і у выніку распачаў сезон 2018 у «Гагры». У ліпені 2018 года перайшоў у «Шэвардэні-1906».

Сезон 2019 пачынаў у складзе клуба «Зугдзідзі», але ў сакавіку 2019 года перабраўся ў «Тбілісі Сіці», дзе гуляў да канца 2021 года.

Дасягненні правіць

  •   Уладальнік Суперкубка Грузіі: 2013

Зноскі