Голос Гродны
«Голос Гродны» — штотыднёвік. Выдаваўся 22 сакавіка — 28 красавіка 1919 года ў Гродне на рускай мове групай мясцовай інтэлігенцыі[1].
«Голос Гродны» | |
---|---|
Тып | штотыднёвая газета[d] |
Заснавана | 22 сакавіка 1919 |
Спыненне публікацый | 28 красавіка 1919 |
Мова | руская |
Галоўны офіс |
Выказваў інтарэсы гандлёва-эканамічных колаў, пазбягаў палітычных ацэнак тагачасных падзей. Пісаў пра гаспадарчае жыццё горада, матэрыяльныя цяжкасці, адкрыццё тэхнічна-рамесных курсаў, стварэнне «Саюза гандлёва-прамысловых і гарадскіх службоўцаў», беларуска-літоўскае адміністрацыйнае супрацоўніцтва, дзейнасць органаў страхавання на вёсцы[1].
Выданне прыхільна ставілася да беларускага вызвольнага руху. На яго старонках змяшчаліся «беларускія легенды», у т.л. легенда «Кара ў сто гадоў» з «Беларускага зборніка» Е. Р. Раманава, вершы і апавяданні мясцовых аўтараў, пераклады твораў літаратуры з армянскай і яўрэйскай моў і інш[1].
У рубрыцы «Агляд замежнага жыцця» асвятляліся гандлёвыя аперацыі, паведамляла пра лёс яўрэйскага насельніцтва ў розных краінах свету (артыкулы «Калііўшчына», «Адзічэнне», «Трагедыя вечнага народа»), справы Бунда. Шмат месца штотыднёвік адводзіў рэкламе, аб’явам. Выйшла 6 нумароў[1].
Зноскі
- ↑ а б в г А. М. Пяткевіч. «Голос Гродны» // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Літаратура
правіць- А. М. Пяткевіч. «Голос Гродны» // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.