Гольчычы
вёска ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі
Го́льчычы[1] (трансліт.: Hoĺčyčy, руск.: Гольчичи) — вёска ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета.
Вёска
Гольчычы
|
Знаходзіцца за 17 км у напрамку на паўночны ўсход ад Слуцка, за 90 км ад Мінска[2].
У 1924—1931 гадах цэнтр Гольчыцкага сельсавета, з 1954 года цэнтр Першамайскага сельсавета.
Назва
правіцьВядомае літоўскае адыменнае прозвішча Galčys (< Galt-š-). Побач з Гольчычамі падобнага ўтварэння тапонім Кальчыцы (вядомае літоўскае прозвішча Kalčys, ад Kalt-š-). Ад былога імя тыпу Galčys і тапонім Гальчуны (< Galč-ūn-)
Насельніцтва
правіць- 1996 — 773 жыхары, 309 двароў[2].
Вядомыя асобы
правіць- Якуб Гузней (1892 — ?) — беларускі грамадска-палітычны і вайсковы дзеяч.
- Януш Леанардавіч Івашкевіч (1879—1944) — польскі і беларускі гісторык.
- Інеса Анатольеўна Кляшчук (нар. 1978) — беларускі педагог і палітык.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Го́льчыцы
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 329. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 329. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
Спасылкі
правіць- Решение Слуцкого районного Совета депутатов от 20.12.2012 № 196 «Об установлении границ сельских населенных пунктов Беличского, Весейского, Гацуковского, Исернского, Кировского, Козловичского, Ленинского, Первомайского, Рачковичского, Сорогского сельсоветов Слуцкого района» Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх