Гольштэйн-Готарпы
Гольштэйн-Готарпы (ням.: Holstein-Gottorp, ці Holstein-Gottorf) — нямецкая герцагская дынастыя, малодшая галіна Ольдэнбургскай дынастыі, якая кіравала ў частцы Шлезвіг-Гольштэйна ў 1544—1773 гадах, пасля яго падзелу на 3 часткі, калі ўсходняя частка з замкам Готарп дасталася сыну дацкага караля Фрыдэрыка I — Адольфу.
Гольштэйн-Готарпы | |
---|---|
Родапачынальны дом | Ольдэнбургская дынастыя |
Заснавальнік | Адольф Гольштэйн-Готарпскі |
Год заснавання | 1544 |
Малодшыя лініі | Ольдэнбургскія |
Тытулы | |
герцагі Гольштэйн-Готарпскія імператары Усерасійскія каралі Швецыі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы Гольштэйн-Готарпы на Радаводзе |
У перыяд з 1751 па 1818 год прадстаўнікі адной з галін дынастыі былі манархамі ў Швецыі.
У 1761 годзе готарпскі герцаг Карл Петэр Ульрых стаў імператарам Усерасійскім пад імем Пятра III. У сувязі з гэтым дынастыю ўсерасійскіх імператараў пачынаючы з Пятра III у адмысловай літаратуры па генеалогіі і ва ўсіх імператарскіх гербоўніках называюць «Гольштэйн-Готарп-Раманавымі». Менавіта таму злучаны герб Гольштэйн-Готарп-Раманавых уваходзіў у Вялікай Герб Расійскай імперыі.
У 1773 годзе ўладанні Гольштэйн-Готарпаў у Шлезвіг-Гольштэйне былі абменены на Ольдэнбург і Дэльменхорст, што стала рашэннем так званага Готарпскага пытання.
Прадстаўнікі дынастыі:
Адольф Ольдэнбургскі (1526—1586) герц. Готарпскі Х Крысціна Гесэнская (1543—1604) ├─> Фрыдрых II (1568—1687) ├─> Філіп (1570—1590) ├─> Іаган Адольф (1575—1615) │ Х Аўгуста Дацкая (1580—1639) │ └─> Фрыдрых III (1597—1659) │ Х Марыя Саксонская (1610—1684) │ └─> Крысціян Альбрэхт (1641—1695) │ ├─> Фрыдрых IV (1671—1702) │ │ Х Гедвіга Сафія Шведская (1681—1708) │ │ └─> Карл Фрыдрых (1700—1739) │ │ Х Ганна Пятроўна Раманава │ │ └─> Карл Пётр Ульрых, імператар Пётр III │ └─> Крысціян Аўгуст (1673—1726) │ ├─> Адольф Фрыдрых (1710—1771) з 1751 года кароль Швецыі │ │ Х Ульрыка Луіза Пруская (1720—1782) │ ├─> Іагана Елізавета │ │ Х Хрысціян Аўгуст Ангальт-Цэрбсцкі │ │ └─> Соф'я-Аўгуста-Фрыдэрыка, імператрыца Кацярына II │ ├─> Фрыдрых Аўгуст (1711—1785) герцаг Ольдэнбургскі. Імператар Павел I адмовіўся ад │ │ тытула герцага Ольдэнбургскага на яго карысць, тым самым вырашыўшы Готарпскае пытанне. │ │ Х Фрыдэрыка Гесэн-Касельская │ │ └─> Гедвіга │ │ Х кароль Швецыі Карл XIII │ └─> Георг Гольштэйн-Готарпскі (1719—1763) │ Х Сафія Шарлота Гольштэйн-Бекская (1722—1763) │ └─> Пётр Фрыдрых Людвіг (1755—1829) ├─> Іаган Фрыдрых (1579—1634) архібіскуп Брэменскі ├─> Сафія (1569—1634) │ Х герцаг Іаган V Мекленбургскі └─> Крысціна (1573—1625) Х Карл IX, кароль Швецыі
Пётр Фрыдрых Людвіг пасля смерці Фрыдрыха Аўгуста быў рэгентам пры яго недзеяздольным сыне Вільгельме, а затым атрымаў у спадчыну герцагскую карону. Яго нашчадкі склалі дынастыю вялікіх герцагаў Ольдэнбургскіх, цесна звязаную з Расіяй.
Спасылкі
правіць- Карта герцагстваў Шлезвіг і Гольштэйн у 1622 годзе Архівавана 14 мая 2006. (частка, якая дасталася Готарпам, паказана зялёным колерам).
- [1].