Гомельская губерня
Гомельская губерня — былая губерня ў складзе РСФСР.
Гомельская губерня | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 26 красавіка 1919 |
Дата скасавання | снежань 1926 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Утворана 26 красавіка 1919 года (рашэнне зацверджана 11 ліпеня) з 9 паветаў ліквідаванай Магілёўскай губерні, 1 павета Мінскай губерні і 4 паветаў Чарнігаўскай губерні.
Першапачаткова падзялялася на 14 паветаў:
- Аршанскі павет
- Быхаўскі павет
- Гомельскі павет
- Горацкі павет
- Клімавіцкі павет
- Магілёўскі павет
- Мглінскі павет з Почапскім раёнам
- Навазыбкаўскі павет
- Рагачоўскі павет
- Рэчыцкі павет
- Старадубскі павет
- Суражскі павет
- Чавускі павет
- Чэрыкаўскі павет
У 1920 г. Аршанскі павет адышоў да Віцебскай губерні. У 1921 г. Суражскі павет быў пераназваны ў Клінцоўскі. У 1922 г. Горацкі павет адышоў да Смаленскай губерні. 4 мая 1922 г. Мглінскі і Чэрыкаўскі паветы былі скасаваны, утвораны новы Почапскі павет, які 5 мая 1923 г. пастановай Прэзідыума УЦВК быў перададзены Бранскай губерні.
У 1923 г. Быхаўскі, Клімавіцкі і Чэрыкаўскі паветы былі скасаваны, утвораны Калінінскі павет.
У сакавіку 1924 г. Калінінскі, Магілёўскі і Рагачоўскі паветы былі перададзены ў склад БССР.
У снежні 1926 г. Гомельская губерня была скасавана: Гомельскі і Рэчыцкі паветы далучылі да БССР, Клінцоўскі, Навазыбкаўскі, Старадубскі — да Бранскай губерні РСФСР.