Гомельская філія "БАЖ"

Гомельская арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў»[1] была створаная ў лютым 1997 года. Філія аб’ядноўвае журналістаў Гомеля. Мэта дзейнасці: абарона правоў журналістаў і прынцыпаў свабоднай і прафесійнай журналістыкі[2].

У 2009 годзе філія заснавала прэмію ў знак памяці выдаўца і журналіста Уладзіміра Вербавікова "За адданасць прафесіі". За 10 год існавання прэміі сярод яе пераможцаў былі, у тым ліку, беларускі блогер Андрэй Павук, рэдактар беларускай службы ІнфармНапалм і журналіст Новага Часу Дзяніс Івашын. [5].

Высілкамі Гомельскай філіі ў горадзе ўзнавіліся мясціны, звязаныя са знакамітым літаратурным пэрсанажам Іллі Эрэнбурга, створаным у рамане “Бурлівае жыццё Лазіка Ройтшванеца” [6].

СтаршыніПравіць

Першы старшыня філіі — журналіст Анатоль Гатоўчыц. У 2018 годзе старшынёй Гомельскай арганізацыі ГА «БАЖ» абралі журналіста Міколу Бянько.

Ціск на журналістаўПравіць

Журналісты Гомельскай філіі «БАЖ» неаднаразова пераследваліся ўладамі.

18 студзеня 2018 года затрымалі сябру філіі Леаніда Судаленку[3]. Яго змясцілі ў Гомельскі СІЗА № 3. Яму прад’явілі абвінавачванне па ч. 1 і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса[4].

Паводле інфармацыі фонда "Салідарнасць для журналістаў", сябра філіі, журналістка Ларыса Шчыракова была падвергнутая найбольш інтэнсіўным нападам ад прадстаўнікоў улады [7].

Асобы філііПравіць

Сябрам Гомельскай філіі БАЖ з'яўляўся навуковец, кандыдат тэхнічных навук Юрый Варонежцаў. [8].

Зноскі

  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.