Гомельскі абласны драматычны тэатр
Гомельскі абласны драматычны тэатр — драматычны тэатр у Гомелі.
Гісторыя
правіцьУ 1939—1941 і 1945—1946 гадах існаваў Гомельскі абласны рускі драматычны тэатр. У 1946 годзе з-за адсутнасці памяшкання ён быў пераведзены ў Магілёў і пераўтвораны ў Магілёўскі абласны рускі драматычны тэатр (расфарміраваны ў 1949-м).
У другі раз тэатр у Гомелі быў створаны ў 1954 годзе (як Гомельскі абласны драматычны тэатр). У 1999 годзе тэатру прысвоена званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».
На базе тэатра раз у тры гады праходзіць Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва «Славянскія тэатральныя сустрэчы»[1]. Гастрольная дзейнасць ахоплівае ў асноўным Беларусь і Бранскую вобласць Расіі.
Будынак
правіцьБудынак тэатра адкрыўся ў 1956 годзе (праект 1941 года, архітэктар А. Тарасенка, кансультант І. Жалтоўскі). Прамавугольны ў плане аб’ём мае сіметрычную кампазіцыю. Па галоўнай восі размешчаны цэнтральны ўваход, вестыбюльная група памяшканняў, глядзельная зала партэрна-яруснага тыпу на 800 месцаў, развітая сцэнічная каробка. На галоўным фасадзе шасцікалонны порцік з франтонам, багата дэкарыраваны скульптурай, шматлікімі элементамі класічнай архітэктуры (складанапрафіляваны карніз, цягі, паяскі, ляпныя ўстаноўкі). Калонам карынфскага ордэру адпавядаюць пілястры па перыметры будынку. Інтэр’еры асноўных памяшканняў аздобленыя ляпнінай[2].
Рэканструяваны ў 2004—2005 гадах. Выкананы капітальны рамонт сістэмы ацяплення будынка, ганка і фасадаў, заменены мікшарны пульт[3]. Размешчаны па адрасе: плошча Леніна, д. 1.
Дырэктары
правіць- Валянціна Георгіеўна Рагоўская (1987—2007)
- Віктар Іосіфавіч Чэпелеў (2010—2013) — адначасова мастацкі кіраўнік
- Мікалай Кабкоў (з 2013)
Мастацкія кіраўнікі і галоўныя рэжысёры
правіць- Г. Кацман (1954—1965),
- М. Ульянаў (1956—1958),
- Л. Эльстон (1958—1962),
- Ю. Арынянскі (1962—1966),
- Ігар Папоў (1966—1974)
- К. Пятроў (1974—1976),
- В. Кручкоў (1977—1984),
- Г. Піменаў (1984—1985),
- Г. Прымак (1986—1988),
- Лідзія Аляксееўна Манакова (1988—1990),
- Барыс Ісакавіч Насоўскі (1990—1992),
- Уладзімір Аляксандравіч Караткевіч (1993—1999),
- Віктар Іосіфавіч Чэпелеў (2010—2013) — адначасова дырэктар
Зноскі
- ↑ Гомельскі абласны драматычны тэатр (Гомель) Архівавана 15 мая 2015.
- ↑ Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ Arhitecture.ru: Архитектура зрелищных сооружений: Объекты, входящие в Программу реконструкции и технического переоснащения государственных театров РБ
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Сайт Гомельскага абласнога драматычнага тэатра Архівавана 21 студзеня 2010.
- Карціна І. В. Мядзведзева — Гомель у 1958 годзе: 12 карцін Івана Мядзведзева Архівавана 1 лістапада 2020.