Гомельскі абласны музей ваеннай славы

Гомельскі абласны музей ваеннай славымузей у Гомелі, прысвечаны ваеннай гісторыі Гомельшчыны.

Гомельскі абласны музей ваеннай славы
Гомель. Пушкина 5. Фото 02.JPG
Профіль гістарычны
Заснаваны 2004
Месцазнаходжанне 246050, Гомель, вул. Пушкіна, 5
Тэлефон +375 232 775741
milglory.gomel.museum.by/…

Музей адкрыты ў 2004 годзе (першая чарга) напярэдадні 60-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

26 красавіка 2005 года адбылося адкрыццё поўнага музейнага комплексу, ва ўрачыстай цырымоніі якога прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка.

ЭкспазіцыяПравіць

 
Ваенная тэхніка на адкрытай пляцоўцы музея

Стацыянарная экспазіцыя музея прысвечана адлюстраванню падзей ваеннай гісторыі Гомельшчыны з самых старажытных часоў да нашых дзён. Экспазіцыя размяшчаецца ў васьмі залах на двух паверхах будынка музея.

На адкрытай пляцоўцы музея працуе выстава ваеннай тэхнікі ХХ ст. у колькасці 35 адзінак, лакальная экспазіцыя «Партызанскі гарадок», лакальная экспазіцыя ў санітарным вагоне, таксама на адкрытай пляцоўцы функцыянуе пнеўматычны цір.

У бліжэйшы час на адкрытай пляцоўцы музея плануецца размяшчэнне дзвюх новых адзінак баявой тэхнікі: зенітная самаходная ўстаноўка ЗСУ-23-4 «Шылка»(руск.) бел.. 30 кастрычніка 2012 года ў Гомельскі абласны музей ваеннай славы паступіла новая адзінка ваеннай тэхнікі - баявая машына дэсанта "БМД-1(руск.) бел.", якую можна пабачыць на адкрытай пляцоўцы музея.

На базе Гомельскага абласнога музея ваеннай славы па вул. Пушкіна, у 2010 г. створана новая экспазіцыя, прысвечаная гісторыі барацьбы са злачыннасцю на Гомельшчыне ў 19172000-я гг. — «Музей крыміналістыкі». Тут можна ўбачыць узоры зброі, міліцэйскую амуніцыю і рыштунак, фрагменты кабінетаў эксперта-крыміналіста і следчага канца ХХ ст., Матацыкл з каляскай «Урал(руск.) бел.», абсталяваны сігнальнымі і гукавымі прыладамі, а таксама падробленыя дакументы і грашовыя знакі, канфіскаваныя ў злачынцаў, набор адмычак для адкрыцця замкоў.

СпасылкіПравіць